Публикации

Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі

 Скачать курсовую работу по истории Беларуси бесплатно - Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі 

ПЛАН

Уводзіны

Глава І. Становішча Рэчы Паспалітай напярэдадні паўстання 1794 г.
1. Вытокі і прычыны палітычнага крызысу Рэчы Паспалітай
2. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай

Глава ІІ. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
1. Паўстанне Т.Касцюшкі. Апошні падзел Рэчы Паспалітай
2. Прычыны паражэння і гістарычнае значэнне паўстання 1794 г.

Заключэнне
Літаратура

Уводзіны

Перыяд далучэння Рэчы Паспалітай да Расіі мае важнае значэнне для Беларусі. Паміж гісторыкамі ўжо доўгі час вядзецца спрэчка аб месцы паўстання 1794 і яго ідэйнага натхняльніка Т.Касцюшкі ў беларускай гістарыяграфіі. З упэўненасцю можно сцвяржаць адзінае — вызваленчае паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі было не толькі польскае, але і беларуска-літоўскае, гэта пацверджае актуальнасць дадзенай тэмы.

Нацыянальна вызваленчы рух пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, выклікаюць неаслабную цікавасць як у айчынных, так і ў замежных даследчыкаў. У апошні час iснуе шмат навуковых прац, прысвечаных, менавiта, паўстанню1794 г. і ІІІ падзелу Рэчы паспалітай. У iх навуковыя даследчыкi у рознай ступенi закранаюць аспекты, якiя датычацца нацыянальнага, палiтыка-прававога боку пытання.

У курсавой рабоце пастаўлены наступныя мэты і задачы:

  • разгледзіць ход паўстання 1974 г., яго асноўныя вытокі і прычыны;
  • павказаць рознабаковыя погляды і аб’ектыўна даць аналіз паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі;
  • ахарактэрызаваць гістарычнае значэнне нацыянальна-вызваленчага руху і ІІІ падзела Рэчы Паспалітай.

Асновай курсавога праекта паслужылі працы наступных даледчыкаў: Дзмітрачкова П.Ф. і Маразевіча В.Л. «Беларусь у другой палове XVII-XVIII стст.», Шведа В.В. «Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863 тт.)», Юхо Я.А. «За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка», Нарысы гісторыі Беларусі і інш. Выкарыстоўваліся, таксама, манаграфіі Бензярука А., Грыцкевіча А., апублікаваных у Беларускай мінуўшчыне і Беларускім гістарычным часопісе.

Глава І. Становішча Рэчы Паспалітай напярэдадні паўстання 1794 г.

1. Вытокі і прычыны палітычнага крызысу Рэчы Паспалітай

Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і рэлігійныя прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай больш-менш разгледжаны гісторыкамі тых краін, якія іх ажыццявілі, а ў апошні час і беларускімі вучонымі.

У трактатах, падпісаных паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, інтэрвенцыя ў Рэч Паспалітую заўседы матывавалася неабходнасцю стрымлівання на яе тэрыторыі рэвалюцыйнай хвалі і ліквідавання беспарадкаў (па сутнасці грамадзянскай вайны), якія пагражаюць суседнім дзяржавам, а таксама стварэннем для гэтага ў Польшчы адпаведнага іх інтарэсам палітычнага быту. Toe ж гаварылася ў адпаведных маніфестах, якія абвяшчаліся падчас падзелаў. Напрыклад, у маніфесце генерал-аншэфа М.Н.Крачэтнікава 1793 г. напісана: «... от введения нового пагубного учения, стремящегося к расторжению всех связей гражданских и политических, совесть, безопасность и собственность каждого обеспечивающих, что помянутые враги (маюцца на ўвазе польскія канфэдэраты) и ненавистники общего покоя, подражая безбожному, неистовому и развращенному скопищу бунтовщиков французских, стараются рассеять и распространить оное по всей Польше и тем самым навеки истребить как собственное ее, так и соседей спокойствие».

Анексіі тлумачыліся «вечными и законными правами» на «рускія» («беларускія») і польскія землі і неабходнасцю ўзнагародзіць сябе за барацьбу супраць французскай рэвалюцыі. У знойдзеным Я.Анішчанкам дакуменце, датаваным канцом красавіка — маем 1772 г. і, верагодна, напісаным З.Чарнышовым, далучэнне беларускіх зямель да Расіі падкрэслівалася «правам на оные или в удовлетворение тех претензий, какие Россия от Польши из давних лет имеет...». У вышэйзгаданым маніфесце Крачэтнікава гаварылася падобнае: «...в удовлетворение в замену многих своих убытков, так и в предохранение польз и безопасности империи Российской, а равно и самих областей польских...».

Расійскія ўлады дзейнічалі выключна ў сваіх інтарэсах, a насельніцтва беларускіх зямель ВКЛ не вяло ніякай барацьбы за далучэнне да Расійскай імперыі (прарасійскія групоўкі магнатаў і шляхты выступалі не за страту дзяржаўнасці, а тслькі за ўнію з Расіяй, як раней з Польшчаю), таму слушна піша В.Грыцкевіч, развейваючы міф аб добраахвотнасці далучэння беларусаў да сваіх «рускіх братоў»: «... беларусы ўвесь час імкнуліся з-пад рукі свайго легітымнага спадара — вялікага князя беларуска-літоўскага трапіць у залежнасць да маскоўскага вялікага князя (потым рускага цара ці пазней імператара)? Што яны ўсе былі ў душы здраднікамі дзяржавы, у якой жылі?». Другі міф, які стварьша расійская, а працягвала падтрымліваць савецкая гістарыяграфія, той, што царызм не хацеў прымаць удзел у падзелах Рэчы Паспалітай, а быў да гэтага прымушаны. Кім? М.Каяловіч адказвае: «...думка аб падзеле польскай часткі Польшчы належыць немцам, і на Расію можа толькі падаць славянскі дакор за садзейнічанне такому падзелу Польшчы». Але факты гавораць аб актыўным удзеле ўсіх трох захопнікаў зямель былой Рэчы Паспалітай. Трактат 1772 г., падпісаны манархамі Аўстрыі, Прусіі, Расіі, пачынаўся словамі: «У імя Святой Троіцы». Аб ей піша А.Міцкевіч у сваіх «Кнігах народа польскага і пілігрымства польскага»: «Нарэшце ў ідалапаклончай Еўропе з’явіліся тры каралі: імя першага Фрыдрых Другі Прускі, імя другога Кацярына Другая Расійская, імя трэцяга Марыя Тэрэса Аўстрыйская. І была гэтая тройца д’ябальская, супраць Божай Тройцы, і была як пасмешышча і пад’южваннем ўсяго, што есць святога». І далей: «Гэтая тройца, бачачы, што яшчэ не зусім народы дурныя і змарнаваныя, зрабілі новага ідала, найбрыдшага з усіх, і назвалі гэтага ідала Інтарэс, і такога ідала не ведалі старажытныя паганца».

Менавіта асабістыя інтарэсы абараняла кожная краіна, дзяліўшая Рэч Паспалітую, і вяла ў імя іх складаную дыпламатычную барацьбу. Расію ніхто не прымушаў, ды хто мог прымусіць самадзержыцу Кацярыну II? В.Грыцкевіч піша аб знаходцы: ў архіве знешняй палітыкі Расіі цікавага дакумента, які ляжаў у канверце з надпісам рукой Кацярыны II: «Секретный план, преподнесенный от гр. Чернышева на С.К.К.П., окрсме меня нмкому не разпечатывать». Чатыры вялікія літары расшыфроўваюцца такім чынам — «на случай кончмны короля польского». На гэты выпадак і быў прадстаўлены план падзелу Рэчы Паспалітай, складзены віцэ-прэзідэнтам Ваеннай калегіі З.Р.Чарнышовым. Шостага кастрычніка 1763 г. ен быў прачытаны «на конференцыі держаной у двора».

Аб перапетыях дыпламатычнай барацьбы добра напісалі ў сваей кніжцы сучасныя польскія даследчыкі Т.Цагельскі і Л.Кандзела. Шматлікія факты, прыведзеныя імі, гавораць аб эвалюцыі палітыкі краін-захопнікаў, прыстасаванні сваіх інтарэсаў да агульных. Таму нельга гаварыць адназначна, што Расія не хацела дзяліць Польшчу ці яе прымушалі рабіць гэта. На розных этапах дыпламатычных перамоў пазіцыі ўсіх трох манархаў не былі статычнымі, улічвалі зменлівасць унутраных і міжнародных умоў[1].

Зазначым, што і эканоміка абедзвюх краін — Польшчы і Беларуска-Літоўскага гаспадарства — шмат пацярпела ад ваенных дзеянняў, палітыкі рускага царызму і яго памагатьх — таргавіцкіх канфедэратаў. Знешні гандаль, прамысловасць і сельская гаспадарка знаходзіліся ў заняпадзе з-за мытных тарыфаў, уведзеных суседнімі дзяржавамі.

Эканамічныя цяжкасці, скарачэнне тэрыторыі і войска, рабаванне гараджан і сялян — усе гэта выклікала рэзкі пратэст шырокіх колаў грамадства: гарадскіх нізоў, буржуазных пластоў, сярэдняй, дробнай і беззямельнай шляхты (яна служыла ў войску ці ў шляхецкіх маёнтках), сялянства, святарства, шырокіх колаў афіцэрства. Яны былі настроены рашуча: з патрыятычных пазіцый выступалі за ліквідацыю рэжыму інтэрвентаў і іх прыслужнікаў, за аднаўленне сапраўднай незалежнасці і суверэнітэту, за вяртанне захопленых Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй тэрыторый і за далейшае правядзенне рэформ, якія пачыналіся раней[2].

Разгледзім асноўныя вытокі палітычнага крызысу Рэчы Паспалітай.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай быў закладзены ў час падпісання ганебнай для Вялікага княства Літоўскага Люблінскай уніі. Здрада вялікага князя літоўскага свайму гаспадарству, гвалт польскай шляхты ў адносінах да свайго шматгадовага саюзніка заклалі хісткі падмурак пад Рэч Паспалітую. Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любліна да трох падзелаў — гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.

Такім чынам, Люблінская унія — гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Другім вытокам крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых «залатых шляхецкіх вольнасцей»: выбранне манарха, liberum veto і «Расta соnvеntа», «канфедэрацыі» і «рокашы». Страціўшы са смерцю Жыгімонта II Аўгуста манархічную дынастыю Ягелонаў, якая правіла амаль 200 гадоў, палякі не знайшлі ў сябе дзяржаўнай мудрасці і адказнасці за лёс бацькаўшчыны і не вылучылі ніводнай са шматлікіх вядомых магнацкіх фамілій на каралеўскі пасад (як гэта здарылася ў Расіі на пачатку XVII ст. пры адпаведных умовах). Яны пайшлі па шляху запрашэння манарха на польскі трон з суседніх краін. Сам гэты факт сведчыў аб існаванні глыбокіх супярэчнасцей у кіруючым стане дзяржавы. Практыка пошукаў гаспадара яшчэ болып паглыбляла гэтыя супярэчнасці. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася звычайна на процілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі. Стэфан Баторый неўзабаве пасля свайго абрання адзначаў у лісце да віленскага павятовага сейма (жнівень 1577 г.), што Рэч Паспалітая ўсё больш апускаецца ў хаос «свавольства, анархіі, гвалту і беззаконня», якія губяць дзяржаву.

Выбранне манарха мела і такую адмоўную рысу, як подкуп. Карупцыя стала звычайнай з’явай палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Напрыклад, да сярэдзіны XVII ст. у асяроддзі польскай шляхты ўзнік рух за скасаванне царкоўнай уніі. Уніяцкі мітрапаліт Календа ў 1688 г. быў вымушаны падкупляць сенатараў, каб захаваць унію. У выніку шырока распаўсюджанай карупцыі з грамадскай свядомасці паступова знікаюць такія паняцці, як маральнасць, сумленне, годнасць, грамадзянскі доўг, патрыятызм і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае прыкметнае аслабленне манархічнай улады, бяспрыкладнае ўзмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму праваслаўнаму насельніцтву. У грамадскай свядомасці больш трывала замацоўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз’яднання з ім. Пазней гэта этнічна-рэлігійная і грамадска-палітычная плынь у гістарычнай літаратуры атрымала назву «заходнерусізм».

Чацвёрты выток палітычнага крызісу — спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адміністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных павіннасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы краіны, часцей за ўсё на Украіну і ў Расію, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII ст. найбольш уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х — Сапегі.

Пасля Паўночнай вайны палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай перарастае ў апошнюю стадыю — агонію.

Надзвычай добра раскрыў палітычнае становішча тагачаснай Рэчы Паспалітай Ф.Энгельс: «3 пачатку васемнаццатага стагоддзя Польшча, згодна з выказваннямі саміх палякаў, трымалася бязладдзем (Роlskа nіеrzаdеm stoi), замежныя войскі бесперапынна акупіравалі ўсю краіну і праходзілі цераз яе, яна служыла для іх заезным дваром і карчмой (Каrсzmа zаеzdnа, як казалі палякі), пры гэтым, аднак, як правіла, забываліся заплаціць» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С.18).

Найбольш прадбачлівыя палітыкі Рэчы Паспалітай папярэджвалі загадзя аб смяротнай небяспецы, якая навісла над дзяржавай. Яшчэ ў 1668 г. польскі кароль Ян Казімір, адмовіўшыся ад прастола, на развітанне перасцерагаў сенатараў: «Дай Бог, каб я не быў прарокам, але кажу вам: калі вы не выправіцеся і не зменіце сваіх парадкаў, то Польшча загіне ад іншаземцаў. Масква адарве ў яе ўсе рускія землі і Літву да самага Буга, Нарэва і нават да Віслы; Прусія возьме Вялікую Польшчу і польскую Прусію. Аўстрыя ж, бачачы, што іншыя дзеляць паміж сабой наша дабро, кінецца на Кракаў і сумежныя ваяводствы, і кожная з суседніх дзяржаў пажадае лепей валодаць часткай нашага гаспадарства, як мець яго ўсё з вашым бязладдзем і вашымі вольнасцямі» (Брянцев П.Д. Очерк Древней Литвы н Западной России. Вильна, 1891. С.114 — 115)[3].

2. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай

Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны.

Лагер рэфарматараў на чале з Чартарынскімі дабіўся ў 1764 г. абрання каралём і вялікіім князем стаўленіка Расіі Станіслава Аўгуста Панятоускага. Пачаўся першы этал рэформаў (1764–1766 гг.). Былі адменены шматлікія унутрыдзяржаўныя гандлёвыя зборы, іх замянілі адзіным генеральным падаткам«. Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Была зроблена спроба частковай ліквідацыі права «ліберум вета» пры выраіпэнні на соймах пытанняўэканамічнага харакгару. Дзеля ўпарадкавання і павелічэння дзяржаўных прыбыткаў былі створаныя дзве «скарбавыя камісіі» — польская і ліцвінская. У склад ліцвінскай скарбавай камісіі абіраліся два сенатары і сем піляхціцаў. Камісія акрамя кантролю за збіраннем падатку і расходваннем скарбавых грошай павінна была сачыць за ўздымам эканамічнага становішча краіны шляхам упарадкавання рачнога суднаходства, падрыхтоўкі гандлёвых дамоў, пошукаў рынкаў збыту для мясцовых тавараў і г.д. Кіраванне войскам было даручана вайсковым камісіям, якія абіраліся на вальных соймах і працавалі пад старшынствам вялікага ці палявога гетмана, што памяншала іх уладу, якая раней не падлягала амаль ніякаму кантролю.

Спроба рэформаў выклікала незадавальненне як у магнацтва, так і ў суседніх дзяржаў. Расія і Прусія выкарысталі для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай адмову на сойме 1766 г. надаць роўныя правы некаталікам — пратэстантам (дысідэнтам) і праваслаўным (схізматыкам). А яны пры дапамозе Расіі і Прусіі ствараюць дзве канфедэрацыі ў Слуцку і Торуні (1767 г.) з мэтай ўраўнавання ў правах. Слуцкую канфедэрацыю ўзначаліў кальвініст Ян Грабоўскі, генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на старанні расійскага пасла Рапніна, пад актамі гэтых канфедэрацый аказалася няшмат подпісаў. У сакавіку 1767 г. канфедэрацыі выдалі маніфесты з пералікам уціскаў і крыўдаў, якія цярпелі дысідэнты ў Рэчы Паспалітай, і просьбаю аб пратэкцыі расійскай імператрыцы, а таксама прускага, англійскага і дацкага каралёў. На сойме 1767 —1768 гг. пад уціскам расійскага войска, размешчанага пад Варшавай, былі прынятыя пастановы, згодна з якімі некаталікам надавалася свабода веравызнання і палітычныя правы, роўныя з каталікамі. Адначасова былі пацверджаны «вечныя і неадменныя кардынальныя правы» шляхты (права выбару караля, «ліберум вета», права абвяшчэння канфедэрацыі і інш.). Гарантам выканання гэтых рашэнняў сойм назваў Расійскую імперыю. Такім чынам, ужо і фармальна Рэч Паспалітая апусцілася да ўзроўню залежнай дзяржавы. Рэфарматарская дзейнасць была перапынена.

Незадаволеная палітыкай Станіслава Аўгуста шляхта стварае Барскую канфедэрацыю (1768 г.). Яна аб’яднала патрыятычныя і кансерватыўныя элементы пад сцягам аднаўлення незалежнасці, правядзення Рэччу Паспалітай самастойнай палітыкі, вяршэнства каталіцкай веры. На тэрыторыі Беларусі, як і ў Польшчы, канфедэраты ўжывалі партызанскія сродкі барацьбы. Найбольш буйныя бітвы канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага зрасійскімі войскамі адбыліся ў 1769 г. пад в. Арэхава, у 1771 г. — пад в. Бездзеж і мястэчкам Сталовічы. Ліцвінскіх канфедэратаў узначальваў Міхал Пац у якасці іх генеральнага маршалка. 9 жніўня 1770 г. барычане абвясцілі датранізацыю Станіслава Аўгуста і бескаралеўе. Гэта прымусіла караля і вялікага князя шукаць яшчэ большай падтрымкі ў Расіі.

Самым актыўным і дзейным кіраўніком канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім быў Сымон Касакоўскі. Пад сціплай назвай «грамадзяніна Вялікага Княства Літоўскага», апрануты ў сялянскі ўбор, пераязджаў ён ад мястэчка да мястэчка, збіраючы ў канфедэрацкія атрады дробную шляхту, сялян, нават яўрэяў і цыганоў. Летам і восенню 1771 г. атрады С.Касакоўскага пайшлі дыверсійным маршам з Віленшчыны праз Менск, Магілёў да Быхава і Томеля. Аднак сілы былі няроўньмі і ў 1772 г. канфедэрацыя спыніла сваё існаванне.

Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш моцных абсалютных манархій Расіі, Прусіі, Аўстрыі. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу былі падпісаны тры трактаты паміж гэтымі дзяржавамі. Усе яны пачыналіся са слоў: «У імя Святой Троіцы...». Прычынай падзелу тэрыторыі дэмагагічна былі выстаўленная анархія ў Рэчы Паспалітай, якая пагражала спакою суседніх краін, а таксама неабходнасць нібыта стварыць Польскаму каралеўству і Вялікаму Княству Літоўскаму такія ўмовы іх палітычнага існавання, якія ў першую чаргу адпавядалі б інтарэсам «падзельшчыкаў». Прусія і Аўстрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія — 92 тыс. км2 усходнебеларускіх зямель з 1,3 млн насельніцгва (Расія забрала Інфлянцкае, Полацкае, за выключэннем невялікай часткі па левым беразе Дзвіны, Віцебскае без Аршанскага павету, Мсціслаўскае і частку Мінскага ваяводстваў). У абставінах фактычнай акупацыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага замежнымі войскамі сойм у 1773 г. вымушана пагадзіўся з захопамі. Напачатку яго дзейнасці мужную апазіцыю акупантам і іх памагатым з ліку падкупленай шляхты і магнацтва на сойме склалі ліцвінскія паслы на чале з Т.Рэйтанам, С.Багушэвічам і С.Корсакам. 38 гадзін не пакідаў Т.Рэнтан «пасольскай ізбы», пратэстуючы разам са сваімі сябрамі супраць спробы распачаць працу сойма пад кіраўніцтвам купленага за расійскія грошы маршалка А.Панінскага.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ больш упэўніліся ў тым, што выратаваць краіну змогуць толькі змены ў яе палітычным ладзе. 3 1773 г. усе вальныя соймы, каб пазбегнуць ужывання права «ліберум вета», пачыналі сваю працу з абвяшчэння сябе канфедэрацкімі (гэта давала магчымасць прымаць рашэнні большасцю галасоў). У 1773 г. пасля ліквідацыі ордэна езуітаў у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім было створана першае ў Еўропе міністэрства асветы — Адукацыйная камісія. Зроблена гэта было па прапанове падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Яўхіма Храптовіча. Нерухомая маёмасць ордэна езуітаў перадавалася шляхце ў вечную арэнду з абавязкам выплочваць у год 4,5% яе ацэначнага кошту на карысць адукацыі. На сойме 1775 г. Рэч Паспалітая ўпершыню займела дакладна дзеючы орган выканаўчай улады — Пастаянную Раду на чале з каралём і вялікім князем. Пастаянная Рада вырашала пытанне аб скліканні агульнадзяржаўнага сойма, выбірала і прадстаўляла каралю кандыдатау на вакантныя вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Рада павінна была сачыць за бяспекай і спакоем у дзяржаве. Гэтыя функцыі забяспечвалі пяць яе дэпартаментаў: замежных спраў, паліцыі, вайсковы, юстыцыі і скарбавы (фінансавы). Фактычна ж дзейнасць Рады кантралявалася рускімі пасламі ў Варшаве. Галоўны ідэал рэфарматараў эпохі Асветніцтва — утварэнне дзяржавы з дзейснай бюракратыяй на месцах і моцнай цэнтральнай уладай на чале з манархам асветнікам, не быў здзейснены.

У канцы 80-х гт. XVIII ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфарматараў, чаму не ў апошнюю чаргу садзейнічалі змены ў міжнародным становішчы (руска-шведская вайна 1788–1790 гг., руска-турэцкая вайна 1787–1791 гг., супярэчнасці паміж дзяржавамі, якія дзялілі Рэч Паспалітую).

Партыя рэфарматараў змагла згуртавацца падчас працы Вялікага сойма (1788–1792 гг.) і пачала дзейнасць па ўдасканаленні дзяржавы. На працу рэфарматараў вялікі ўплыў аказала буржуазная рэвалюцыя ў Францыі 1789 г. Зруйнаванне Бастыліі — сімвала ненавіснага народу феадальнага рэжыму, распачало пераможнае шэсце па краінах Еўропы ідэй дэмакратыі.

Праца сойма адбывалася на фоне росту палітычнай актыўнасці гарадоў, якія патрабавалі ўдзелу ў кіраўніцтве дзяржавай. 18 красавіка 1791 г. сойм прыняў закон аб «вольных гарадах каралеўскіх», якія нарэшце атрымалі магчымасць свабоднага развіцця, не замаруджанага феадальным правам. Па ініцыятыве браслаўскага пасла Тамаша Ваўжэцкага спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а потым і ў Польшчы былі створаны «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі». Яны сталі пастаяннай адміністрацыйнай уладай у паветах і ваяводствах. Першым крокам у вызваленні Рэчы Паспалітай ад пратэктарату Расіі стала рашэнне аб павелічэнні войска да 100 тыс. чалавек і ліквідацыя скампраметаванай Пастаяннай Рады. Было ўведзена падаткаабкладанне святарства і шляхты. Спадзяючыся на дапамогу ў рэфармаванні краіны, Рэч Паспалітая ў 1790 г. заключыла ваенны саюз з Прусіяй. Мяшчане, як і шляхта, атрымалі права асабістай недатыкальнасці, свабоду набыцця зямельнай уласнасці, доступ да ўсіх духоўных пасад, грамадзянскіх чыноў і вайсковых рангаў. Прадстаўнікі каралеўскіх і вялікакняжацкіх гарадоў атрымалі права ўдзелу ў працы сойма пры абмеркаванні пытанняў, якія тычыліся развіцця рамёстваў і гандлю.

Вяршыняй дзейнасці Вялікага сойма з’явілася прыняцце 3 мая 1791 г. першай у Еўропе (і другой у свеце пасля ЗША) Канстытуцыі. Канстытуцыя складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наступныя вызначалі стан шляхецтва, мяшчанства і сялянства, астатнія — месца і ўзаемнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Згодна з ёю адмяняліся «ліберум вета», выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых «інструкцый» для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, у якой выканаўчная ўлада перадавалася каралю і ўраду, падпарадкаванаму сойму. Канстытуцыя 3 мая абвясціла таксама, што бярэ сялянства «пад апякунства ўрада», даючы надзею на паляпшэнне яго долі.

Каб урэгуляваць рэлігійнае пытанне і пазбавіць Расію падстаў для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, сойм ухваліў у маі 1792 г. рашэнне аб утварэнні ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім самастойнай праваслаўнай іерархіі, падпарадкаванай канстанцінопальскаму патрыярху.

Аб’ектыўна Канстытуцыя 3 мая спрыяла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным напрамку. Прыняцце соймам Канстытуцыі 3 мая выклікала станоўчую рэакцыю ў Францыі, Англіі. Спагадліва трымалі сябе ў дачыненні да яе Прусія і Аўстрыя. Рымскі папа асобым указам (breve) перанёс святкаванне дня Св.Станіслава з 8-га на 3-е мая. Толькі ў Пецярбургу былі раздражнёныя такім аднаўленнем самастойнасці і чакалі заканчэння вайны з Турцыяй, каб пачаць вайсковыя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай.

Канстытуцыя 1791 г. зрабіла рашучы крок да ўтварэння цэнтралізаванай дзяржавы (адзінае войска, адзіны скарб і г.д.). Самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага ў ёй была значна абмежаваная. Тым не менш 20 кастрычніка 1791 г. па настаянні ліцвінскіх паслоў адбылося прыняцце соймам спецыяльнага дакумента «Узаемнай гарантыі» Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. У ім агаворваліся ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў княства разам з палякамі ў кіраванні дзяржавай.

Рашэнні сойма выклікалі пратэсты кансерватыўнай часткі магнатаў і шляхты. Баючыся распаўсюджвання ідэй Французскай рэвалюцыі з яе ідэаламі роўнасці, волі і братэрства, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую. 18 мая 1792 г. 35-тысячны корпус генерала Крачэтнікава ўвайшоў у Беларусь. А перад гэтым праціўнікі Канстытуцыі 3 мая абвясцілі на Украіне аб утварэнні антырэфарматарскай Таргавіцкай канфедэрацьгі з мэтай вяртання «паўнаты правоў шляхецкіх». На самой справе гэты акт быў складзены яшчэ ў Пецярбургу пры ўдзеле расійскага генерала Папова. Таргавічане (іх было ўсяго 13 чалавек. пад сваім камандаваннем яны не мелі ні аднаго жаўнера), знаходзячыся ў абозе расійскага войска, выступілі за роўнасць усёй, а не толькі аседлай, шляхты, захавання межаў Рэчы Паспалітай, супраць спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая. Апошнюю яны лічылі «труной для шляхецкіх вольнасцяў».

Войска Вялікага Княства Літоўскага, якое налічвала ўсяго 15 тыс. чалавек, не змагло аказаць дзейснага супраціўлення інтэрвентам. Пасля няўдалых сутыкненняў пад Мірам (11.06) і Берасцем (25.06) яго рэшткі апынуліся на тэрыторыі Польшчы. 25 чэрвеня 1792 г. у Вільні было абвешчана аб утварэнні Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Фактычнымі кіраўнікамі ліцвінскіх таргавічан сталі браты Сымон і Юзаф Касакоўскія. Былы барскі канфедэрат Сымон Касакоўскі цяпер быў генерал-лейтэнантам расійскай службы. Хутка ён самастойна абвесціць сябе гетманам Вялікага Княства. Кароль Станіслаў Аўгуст вымушаны быў далучыцца да канфедэрацыі. У знак пратэсту вялікая частка генералаў і афіцэраў дэманстратыўна падасць у адстаўку і пакіне краіну. Сярод іх будзе і будучы кіраўнік паўстання 1794 г. Т.Касцюшка[4].

Похожие работы