Публикации

Культура і быт гараджан Беларусі XIV – XVII ст.

 Курсовая работа на белорусском языке по истории на тему: Культура и быт горожан Беларуси XIV – XVII веков. В работе рассматриваются вопросы городского быта и духовной культуры Беларуси 15-17 веков. 

ЗМЕСТ 

Уводзіны

1.Грамадскі быт і духоуная культура гараджан Беларусі у XIV – 1-й палове XVII ст.

1.1. Арганізацыя грамадскага жыцця гараджан Беларусі

1.2. Арганізацыя рамесніцкіх і купецкіх цехау

1.3. Элементы сінтазу заходнееурапейскіх тенденцый і мясцовых традыцый у грамадскім жыцці гараджан

1.4. Святы, гульні, абрады гараджан Беларусі

2. Крызіс гарадскога грамадскага жыцця у 2-й палове XVII ст. Змены у традыцыйнам быце гараджан Беларусі

Заключэнне

Літаратура

1.Грамадскі быт і духоуная культура гараджан Беларусі у XIV – 1-й палове XVII ст.

1.1. Арганізацыя грамадскага жыцця гараджан Беларусі

У XIV—XVI стст. на Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс урбанізацыі грамадства. Калі да 1500 г. крыніцы змяшчаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. налічваецца 530 гарадскіх пасяленняў.

Беларускі горад феадальнай эпохі ў сваёй болыцасці ўяўляў невялікае паселішча, якое налічвала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Горад з насельніцтвам у 10 і болей тысяч складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая прыкаванасць селяніна да феадальнага маёнтка была асноунай перашкодай на шляху росту гарадскога насельніцтва. Грамата вялікага князя літоўскага Казіміра 1444 г. вылучала ва усей дзяржаве 15 «лепшых» гарадоу. У іх ліку былі названы Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Наваградак, Полацк, Слуцк [9. с.159.].

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а так-сама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80 % былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары [2. с.136.].

Як дакладна вядома, асноўнымі заняткамі гарадскога насельніцтва, у гэты гістарычны перыяд, былі рамёствы, гандаль і промыслы, часткова сельскагаспа-дарчая праца (земляробства, жывёлагадоўля, агародніцтва і садаводства). Акрамя тых, хто займаўся вытворчасцю і рэалізацыяй прадуктаў працы, у гарадах пражывалі пэўныя групы феадалаў - князі, шляхта, баяры, зямяне, а таксама духавенства, жабракі і інш. Разам з карэнным беларускім насельніцтвам у гарадах і мястэчках Беларусі жылі розныя па колькасці групы іншаэтнічнага насельніцтва — палякаў, літоўцаў, украінцаў, яўрэяў, татараў, латышоў, немцаў і інш., якое складала ў гэты перыяд ад 20 да 40%. Канфесійны склад жыхароў гарадоў і мястэчак быў разнастайным, але перавага заставалася]за хрысціянамі (праваслаўнымі, католікамі, уніятамі і пратэстантамі).

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

2. Крызіс гарадскога грамадскага жыцця у 2-й палове XVII ст. Змены у традыцыйнам быце гараджан Беларусі.

Этнакультурнае жыццё горада дадзенага перыяду ішло ў кантэксце агульных тэндэнцый этнічных працэсаў у Беларусі і вызначалася такім жа складаным, супярэчлівым і нават трагічным для беларускага народа характарам. Прычым у гарадах, якія былі палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі краю, многія сацыяльна-эканамічныя з'явы былі выяўлены больш выпукла і канцэнтравана.

Галоўнай бядой для гарадоў Беларусі з'яўляліся войны і розныя ўзброеныя канфлікты, што літаральна захліснулі беларускія землі. Абарончыя ўмацаванні, якія сфарміравалі адметныя рысы гарадоў як тыпу пасяленняў, рабілі іх галоўнай тактыка-стратэгічнай ваеннай мішэнню. Беларускім гарадам суджана было знаходзіцца ў эпіцэнтры бітваў многіх войнаў: вызваленчай 1648 — 1654 гг., вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654 — 1667 гг., Паўночнай 1700 — 1721 гг., сутыкненняў часу канфедэрацый, другіх узброеных канфрантацый. Толькі ў час войнаў Расіі і Рэчы Паспалітай насельніцтва Беларусі скарацілася з 2,9 да 1,4 млн. чалавек. Вынікам ваенных дзеянняў было рэзкае скарачэнне колькасці гарадскіх жыхароў, знішчэнне культурнага фонду, падрыў эканомікі. Прагрэсіруючы заняпад гарадоў не маглі спыніць аднаўленчыя работы ў кароткія перыяды паміж войнамі. Такім было становішча гарадоў Беларусі ў 2-й палове XVII — 1-й палове XVIII ст. У выніку трох войнаў, эпідэмій многія беларускія гарады былі амаль цалкам зруйнаваны, абязлюдзелі: Магілёў, Віцебск, Гродна, Мінск, Барысаў, Слуцк, Брэст, Навагрудак, Пінск, Нясвіж; панеслі вялікія страты Полацк, Орша, Шклоў і інш. У большай ступені пацярпелі ўсходнебеларускія землі, калі ў 2-й палове XVII ст. яны страцілі 60 — 70% жыхароў .

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Похожие работы