Публикации

Канфесійная палітыка ў Беларусі

 Канфесійная палітыка ў Беларусі - курсавая работа 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ
Глава 1. Дзяржаўна-царкоўныя адносіны
1.1.Цэркаў як асноўны інстытут у структуры дзяржаўна-царкоўных адносін
1.2.Прававыя асновы палажэння рэлігіі, царквы ірэлігійных арганізацый

Глава 2. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы на розных этапах гістарычнага развіцця
2.1. Канфесіянальная палітыка у перыяд з 1905 — 1917
2.2. Канфесіянальная палітыка ў перыяд з 1917 — 1945
2.3. Канфесiянальная палiтыка ў перыяд з 1945-перыяд «хрушчоўскай адлігі»

Глава 3. Асноўныя напрамкі канфесіянальнай палітыкі на сучасным этапе
3.1. Канфесiянальная палiтыка з 1985г. па нашы днi
3.2. Аўтарская канцэпцыя канфесіянальнай палітыкі на сучасным этапе
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА

УВОДЗІНЫ

На працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў у Савецкiм Саюзе, у састаў якога ўваходзiла i Рэспублiка Беларусь, панаваў аднастароннi стэрэатып атэiстычнага мышлення, якi адносiў рэлiгiю i царкву да «перажыткаў буржуазнага строю», да «галоўнага працiунiка» навуковага светапогляду. Пры гэтым адкрыта заяўлялася, што рэлiгii не павiнна быць месца ў рамках сацыялiстычнай грамадскай сiстэмы. У гэтых умовах рэлiгiйныя арганiзацыi мелi права займацца выключна задаваельненнем рэлiгiйных патрабавнанняў абмежаванай колькасцi веруючых. У цяперашнi час у працэсе дэмакратызацыi грамадска-палiтычнай i духоўнай сфер жыцця грамадства паступова ўзраджаюцца законныя правы i свабоды рэлiгiйных арганiзацый, закладваюцца прававыя асновы гарантый ажыццяўлення свабоды сумлення, рэальнага раўнапраўя людзей з супрацьлеглым светапоглядам.

Дзяржаўна-цэркоўныя адносiны на працягу многiх вякоў выступаюць састаўной часткай сiстэмы грамадскiх адносiн. Дзякуючы шэрагу спецыфiчных асаблiвасцей, яны могуць быць аднесены да аднаго з вiдаў так званых «сiнтэтычных» грамадскiх адносiн, якiя складвалiся ў рэзультаце цеснага ўзаемадзеяння матэрыяльных i iдэалагiчных сувязяў у грамадстве. Гэтыя адносiны, з’яўляючыся адносна самастойнымi, знаходзяцца у цеснай сувязi з сацыяльна-эканамiчнымi i палiтычнымi адносiнамi. Гiсторыя сведчыць, што яны пастаянна развiваюцца, змяняюцца ў залежнасцi ад развiцця грамадства.

Фармiруючаяся сённяновая беларуская дзяржаўнасць, змяненне самаго статуса рэлiгii, царквы i веруючых у грамадстве ствараюць якасна новую сiтуацыю, якая патрабуе навукова-абаснованную стратэгiю i тактыку ў рэлiгiйным пытаннi.

Адчуваецца неабходнасць менавiта навуковай, арыентаванай на перспектыву рэлiгiйнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь, якая мела бы комплексны характар, г.зн. разглядалася не абасоблена, а ў кантэксце ўсёй жызнедзейнасцi дзяржавы i грамадства, разглядала бы яе прыарытэтныя накiрункi.

Вельмi важным з’яўляецца сацыяльна-палiтычны аспект у дзяржауна-цэркоўных адносiнах. Палiтычнае жыццё грамадства i рэлiгiйныя погляды яго грамадзян знаходзяцца ў цеснай сувязi. Як i любы другi сацыяльны iнстытут, царква падпарадкоўваецца логiке палiтычнай барацьбы i ўвесь час iмкнецца дапасавацца да асаблiвасцяў тых задач, якiя стаяць перад грамадствам на розных этапах яго развiцця. Вывучэнне сацыяльна-палiтычнага аспекта сацыяльна-палiтычных адносiн дазваляе заўважыць уплыў царквы на палiтычная жыццё грамадства, выявiць залежнасць становiшча тых альбо iншых рэлiгiйных арганiзацый ад розных працэсаў равiцця дзяржавы, а таксама выявiць ролю рэлiгiйнага фактара ў дасягненнi асобных палiтычных мэтаў. Важным з’яуляецца таксама вывучэнне характара адносiн дзяржавы i грамадскiх арганiзацый з царквой, iх залежнасць ад той цi iншай грамадска-палiтычнай сiтауцыi, пытнняў забеспячэння роўнасцi грамадзян у розных сферах жыцця грамадства. Аднак, на мой погляд, важным з’яўляецца практычнае выкарыстоўванне атрыманых рэзультатаў для забеспячэння кансалiдацыi намаганняў дзяржавы i iншых суб’ектаў канфiсiянальнай палiтыкi для яе дальнейшага развiцця ў адпаведнасцi з мэтамi i задачамi развiцця грамадскай сiстэмы.

Мэта маёй дыпломнай работы — прааналiзаваць галоўныя напрамкi канфесiянальнай палiтыкi ў Рэспублiцы Беларусь, выявiць яе асаблiвасцi, умовы, у якiх яна рэалiзуецца на сучасным этапе з пункту погляду яе адпаведнасцi тым працэсам, якiя адбываюцца ў грамадстве.

Аб’ект — дзяржаўна-царкоўныя адносiны ў Рэспублiцы Беларусь з 1905 г. да цяперашнега часу, а таксама ўмовы, у якiх ажыццяўлялась канфесiянальная палiтыка.

Абапiраючыся на фактаграфiчны матэрыял, якi змяшчаецца ў работах расiйскiх, польскiх, беларускiх аўтараў, перыядычным друку, i крытычна яго ацэньваючы, вывучаючы архiўныя дакументы па праблеме, я паспрабую па магчымасцi аб’ектыўна разгледзець гiсторыю Беларусi XX ст. i рашыць пастаўленныя мною задачы.

Глава 1. Дзяржаўна-царкоўныя адносiны

1.1. Цэркаў як асноўны iнстытут у структуры дзяржаўна-царкоўных адносiн

Дзяржаўна-царкоўныя адносiны на працягу многiх стагоддзяў выступаюць асноўнай часткай сiстэмы грамадскiх адносiн любога грамадства. Дзякуючы раду спецыфiчных прызнакаў, яны могуць быць аднесены да аднаго з вiдаў так званых «сiнтэтычных» грамадскiх адносiн, якiя складаюцца ў рэзультаце цеснага ўзаемадзеяння матэрыяльных i iдэалагiчных сувязей у грамадстве. Гэтыя адносiны, з’яўляючыся самастойнымi, знаходзяцца ў цеснай узаемасувязi з сацыяльна-эканамiчнымi, палiтычнымi i духоўнымi адносiнамi. Гiсторыя сведчыць, што яны пастаянна развiваюцца i мяняюцца з развiццем грамадства.

Выясненне сутнасцi i асаблiвасцей дзяржаўна-царкоўных адносiн патрабуе разглядзення рэлiгйнага комплексу i яго састаўных элементаў. Неабходна мець на ўвазе, што рэлiгiйны комплекс прадстаўляе сабой цэласнае адзiнства рэлiгiйнага разумення, рэлiгiйнай дзейнасцi i рэлiгiйных арганiзацый. У любым грамадстве ён не ўзнiкае як нешта цэласнае, а з’яўляецца рэзультатам гiстарычнага развiцця.

Важным элементам рэлiгiйнага комплексу з’яўляецца цэркаў — адзiн з сацыяльных iнстытутаў, валодаючых характэрнымi прызнакам. Перш за ўсе гэта наяўнасць прафесiйнага духавенства, якое фармiруецца па iерархiчнай сiстэме. Напрыклад, хрысцiянская цэркаў з першых стагоддзяў свайго iснавання пабудавала сваю iерархiю па «феадальнаму прызнаку». Акрамя гэтага, цэркаў выступае i як юрыдычная асоба, валодаючае ўласнасцю, якая састаўляе эканамiчную аснову яе iснавання.

У розных гiстарычных умовах цэркаў захоўвае вызначаныя традыцыi, уяўленнi, рытуалы i структуры былых часоў. Аднак негледзячы на гэта, змены ў дзейнасцi рэлiгiйных арганiзацый у рэшце рэшт вызначаюцца эканамiчнымi адносiнамi людзей. . [34.стр200.].

Пры вызначэннi паняцця «цэркаў» хрысцiянскiя багасловы перш за ўсе маюць на ўвазе рэлiгiйнае аб’яднанне людзей, Главой якога з’яўляецца Iiсус Хрыстос, а асноватворным пачаткам выступае «Дух Святы». Тэолагi лiчаць, што члены рэлiгiйных аб’яднанняў валодаюць некiм асобым дарам пазнання Бога i зносiн з iм i гэтым адрознiваюцца ад другiх людзей. Яны таксама сцвярджаюць, што царква як бы стаiць над усiмi працэсамi, якiя адбываюцца ў грамадстве, i прадстаўляе сабой з’яву , над якой не ўласны законы i час.

Цэркаў увесь час выступае ва ўзаемаадносiны з дзяржавай i яе рознымi структурамi, прадстаўляе сабой добра наладжаны аппарат для фармiравання ўсведамлення мас у iнтарэсах асобых сацыяльных сiл. Адсюль выцякае зацiкаўленасць дзяржавы i царквы ў сумесных дзеяннях па фармiраванню ў патрэбным накiрунку ўсведамлення людзей.

У любым грамадстве сярод веруючых маюцца прадстаўнiкi розных класаў, сацыяльных слаеў, груп, розных нацый i народнасцей. Пагэтаму ўзаемадзеянне царквы са ўсiмi веруючымi пры фармальнай знешняй роўнасцi не могуць быць аднолькавыя. У розных гiстарычных ўмовах служыцелi культа больш за ўсе звязаны з пануючым слоем грамадства, а тыя, у сваю чаргу, увесь час праяўляюць да рэлiгii больш увагi, адносяцца да яе з большай пашанай.

Але цэркаў гэта не толькi рэлiгiйны iнстытут, а яшчэ i палiтычны, якi мае шмат агульнага з такiмi палiтычнымi фармiраваннямi як дзяржава, партыi. Сваю палiтычную дзейнасць цэркаў можа ажыццяўляць, выкарыстоўвае як прамыя, так i ўскосныя метады ўздзеяння на грамадскае жыцце. Яе прамы ўдзел у палiтыцы праяўляецца, напрыклад, у матэрыяльнай падтрымцы канкрэтных палiтычных сiл, ва ўздзеяннi на дзяржаўныя органы праз высокапастаўленных чыноўнiкаў, якiя прадстаўляюць тую цi iншую канфесiю. Эфектыўным варыянтам адкрытай палiтычнай дзейнасцi рэлiгiйных арганiзацый з’яўляецца вусная i друкаваная прапаганда. Пасрэдны ўплыў царквы на палiтыку аказываецца таксама праз розныя арганiзацыi i пастановы, напрыклад, хрысцiянска-дэмакратычныя партыi, прафсаюзы веруючых, iх маладзежныя i жаночыя арганiзацыi. . [34. стр.201.].

Як спецыфiчны сацыяльны iнстытут цэркаў уключана ў асобую сiстэму грамадскiх адносiн. Яна цесна ўзаемадзейнiчае з дзяржавай, палiтычнымi партыямi, грамадскiмi пастановамi i рухамi, пагэтаму ў кожным грамадстве можна ўбачыць дзяржаўна царкоўныя, царкоўна-прававыя i iншыя вiды адносiн. Акрамя гэтага, Цэркаў пастаянна ўзаемадзейнiчае з вялiкай колькасцю веруючых, над якiмi яна ўзвышаецца якасобы iнстытут духоўнай улады. З’яўляючыся пастановай, якая склалася на аснове рэлiгiйнага вучэння, цэркаў выконвае рад спецыфiчных функцый, характэрных толькi для яе. Да iх лiку адносяцца богаслужбовая, мiсiянерская i iнш. У асобых гiстарычных умовах царкве можа быць нададзены рад такiх функцый, выкананне якiх не абумоўлена рэлiгiйным веравучэннем. Напрыклад, у многiх краiнах свету служыцелi царквы выконваюць запiсi актаў грамадзянскага становiшча. У гэтым выпадку свяшчэннiкi адначасова выступаюць i як служыцелi культа, i як дзяржаўныя чыноўнiкi.

У дзяржаўна-царкоўных адносiнах, якiя з’яўляюцца адным з вiдаў грамадскiх адносiн, можна выдзелiць рад асобных старон i ўзаемасувязей, г.зн.розных граней. Найбольш значымымi аспектамi адносiн памiж дзяржавай i царквой з’яўляюцца эканамiчныя, прававыя, сацыяльна-палiтычныя i некаторыя iншыя.

Характарызуе эканамiчны аспект адносiн памiж дзяржавай i рэлiгiйнымi арганiзацыямi, патрэбна маць на ўвазе iх залежнасць ад рэзультатаў працэса працы ў грамадстве па стварэнню спажывецкiх каштоўнасцей, як матэрыяльных, так i духоўных. Аднак трэба мець на ўвазе, што ўплыў эканамiчнага развiцця грамадства на ўзаемасувязь грамадства i царквы праяўляецца часцей за ўсе праз сферу палiтыкi i права. Пры гэтым любыя пралiкi, дапушчаныя ў эканамiчнай сферы жыцця грамадства, акозваюць адмоўны ўплыў на дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый розных палiтычных iнстытутаў, на ступень рэалiзацыi дэмакратычных праў i свабод асобы, прынцыпаў раўнапраўя i сацыяльнай справядлiвасцi. Неабходна заўважыць, што ва ўмовах перахода да рыначнай эканомiкi роля i значэнне эганамiчнага аспекта ў дзяржаўна-царкоўных адносiнах будуць пастаянна павялiчвацца, што патрабуе больш поўнага ўлiку iнтарэсаў рэлiгiйных арганiзацый як паўнапраўных удзельнiкаў грамадскага жыцця.

Прававы аспект у дзяржаўна-прававых адносiнах прызваны ўлiчваць спецыфiку кожнага канкрэтнага грамадства, дазваляе выяўляць асаблiвасцi, роля i значымасць прававых норм рэгулiравання ўзаемадзеяння i супрацоўнiцтва дзяржаўных органаў i рэлiгiцных арганiзацый, i забеспячэння прававых гарантый веруючых i няверуючых грамадзян, паказаць перспектывы iх развiцця. Не менш важным з’яўляецца таксама i фармiраванне прававой культуры грамадзян, iх аносiны да права, законнасцi, да таго, што ў iх дзеяннях з’яўляецца правамерным, а што неправамерным. Сучасныя працэсы станаўлення дэмакратычнай прававой дзяржавы неабходна разглядаць у плане гуманiзацыi мiжасобных адносiн, кансалiдацыi намаганняў усiх грамадзян для дасягнення пастаўленных мэтаў,для забеспячэння iх самакаштоўнасцей, асобага ўзроўня равенства ў сацыяльна-эканамiчнай, палiтычнай i культурнай сферах жыцця грамадства. Магчымасць выканнаня гэтых задач у вялiкай ступенi залежыць ад вырабаткi эфектыўнаг механiзма юрыдычнай абароненасцi веруючых розных канфесiй,а таксама няверуючых. [34. стр 203.].Вельмi важным з’яўляецца сацыяльна-палiтычны аспект у дзяржаўна-царкпоўных адносiнах. Палiтычнае жыцце грамадства i рэлiгiйныя погляды яго грамадзян знаходзяцца ў цеснай узаемасувязi. Як i любы другi сацыяльны iнстытут , царква падпрадкрўваецца логiке палiтычнай барацьбы i ўвесь час iмкнецца прыстасавацца да асаблiвасцей тых задач, якiя стаяць перад грамадствам на розных этапах яго развiцця.Вывучэнне сацыяльна-палiтычнага аспекта дзяржаўна-царкоўных адносiн дазваляе прасачыць уплыў царквы на палiтычнае жыцце грамадства, выявiць залежнасць становiшча рэлiгiйных арганiзацый ад розных працэсаў развiцця дзяржавы, а таксама ўразумець ролю рэлiгiйнага фактара ў дасягненнi палiтычных мэт. Важным з’яўляецца таксама вывучэнне характара адносiн дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый з царквой, iх залежнасць ад той цi iншай грамадска-палiтычнай сiтуацыi, пытанняў забеспячэння равенства грамадзян ў розных сферах жыцця грамадства ў залежнасцi ад iх светапогляду. Аднак, важным з’яўляецца практычнае выкарыстоўванне атрыманых рэзультатаў для забеспячэння кансалiдацыi намаганняў дзяржаўных органаў i рэлiгiйных арганiзацый,веруючых i няверуючых у справе гуманiзацыi сучаснага грамадства,вырабаткi культуры ўзаемапаразумення i цярплiвасцi на аснове ўлiку агульначалавечых каштоўнасцей [37 С. 30].

Сам факт iснавання ў грамадстве рэлiгii i царквы патрабуе ад кожнай дзяржавы вырабаткi i рэалiзацыi прадуманнай, навукова абгрунтаванай палiтыкi ў адносiнах да iх. У цяперашнi час у некаторых краiнах iснуе дзяржаўная царква. Напрыклад, рымска-каталiцкая царква пануе ў 14 краiнах Еўропы i Лацiнскай Амерыкi. Дзяржаўнай рэлiгiяй Iсландзii, Данii, Нарвегii, Швецыi з’яўляецца евангелiка-лютеранская царква.У многiх краiнах Блiжняга i Сярэдняка Усходу дзяржаўнай рэлiгяй з’яўляецца iслам.

Другi вiд узаемадзеяння царквы i дзяржавы iснуе ў радзе краiн, дзе па канстытуцыi фармальна прызнаецца роўнасць усiх цэркваў. У рэальнасцi гэта нi што iншае, як адна з форм скрытых сувязi дзяржавы з якой-небудзь адной рэлiгiяй, якая аказвае значны ўплыў на большасць насельнiцтва. Пры гэтым дзяржава не iмкнецца дэманстрыраваць асобую царкву ў якасцi свайго сацыяльнага i палiтычнага партнера ў той жа час не жадае iсцi на яе аддзяленне. У гэтых умовах многiя дзяржавы аказваюць рэлiгйным арганiзацыям розныя паслугi: падтрымлiваюць iх палiтычна — сацыяльным заканадаўствам, эканамiчна — грашовымi сродкамi, магчымасцю праводзiць работу ў школах, уплываць на сферу культуры i палiтычнае жыцце. Такiя ўзаемаадносiны памiж дзяржавай i царквой характэрны ў цяперашнi час для Iталii, ФРГ, Японii i некаторых iншых краiнах свету.

I нарэшце, трэцi вiд дзяржаўна-царкоўных адносiн — гэта поўнае аддзяленне царквы ад дзяржавы. Дарэчы, прынцып аддзялення царквы ад дзяржавы ўпершыню аб’яўлены Вялiкай Французскай рэвалюцыяй, а пасля ў многiх краiнах: у Бельгii ў1831 годзе, у Галандыi ў 1846, у Iрландыi ў 1896г.i г.д. [36 С. 27].

1.2. Прававыя асновы палажэння рэлiгii , царквы i рэлiгiйных арганiзацый

Рэспублiка Беларусь прайшла складаны шлях фармiравання адносiн да рэлiгii i пачуццяў веруючых.

Правазглашэнне сацыялiстычнай дзяржавы ў Беларусi суправаджалася акрамя iншага, прыняццем актаў аб аддзяленнi царквы ад дзяржавы i школы ад царквы. У прыватнасцi, дэкрэтам Усерасiйскага Цэнтральнага Выканаўчага Камiтэта (УЦВК) i СНК ад 31(18) снежня 1917 г. «Аб грамадзянскiм браку, аб дзецях i аб вядзеннi актаў састаяння» i асаблiва дэкрэтам СНК ад 2 лютага (20 снежня) 1918г." Аб аддзяленнi царквы ад дзяржавы i школы ад царквы" забаранялася прынiмаць якiя-небудзь мясцовыя законы i пастанаўленнi, якiя б абмяжоўвалi свабоду сумлення альбо ўсталёвалi якiя-небудзь прывiлеi па прызнаку веравызнальнай прыналежнасцi грамадзян. Царква аддзялялася ад дзяржавы, г.зн. страчвала статус дзяржаўнай царквы, з упразненнем дзяржаўнага кiравання ею. Цяпер не патрабавалася ўказваць рэлiгiйную прыналежнасць у афiцыйных дакументах.

У заканадаўстве першых гадоў Савецкай улады адчувалася, з аднаго боку, неабходнасць лiчыцца з тым, што большая частка насельнiцтва бала веруючай, з другога боку, пачатак праяўлення варожых адносiн новай iдэалогii да рэлiгii. Пагэтаму як быццам праяўлялася цярплiвасць да вызнання рэлiгii, але разам з тым рэлiгiя лiчылася асабiстай справай грамадзянiна.

Наступнае развiццё грамадскiх адносiн паказала, што дзяржава ў паўнай меры выкарыстоўвала свае магчымасцi для таго, каб гвалтоўна забяспечыць свецкiхарактар жыцця людзей.

Далей поўнасцю падтвердзiлася тое, што дзяржава вяла антырэлiгiйную прапаганду. Напрыклад, у ст.52 Канстытуцыi CCCР 1977г. гаварылася: грамадзянам СССР гарантуецца свабода сумлення, г. зн. права вызнаваць любую рэлiгiю альбо не вызнаваць нiякай, спраўляць рэлiгiйныя культы, цi весцi антырэлiгiйную прапаганду. Тут ужо няма нiякай гаворкi аб вядзеннi рэлiгiйнай прапаганды, гаварылася толькi аб спраўленнi культаў.

90-я гг. у нашай краiне сталi часам не тольi дэмакратызацыi грамадскага строю, змены палiтычнай i сацыяльнай сутнасцi дзяржавы. Адбылiся радыкальныя змены ў адносiнах да рэлiгii.

Сёння прававое палажэнне рэлiгii замацоўвае Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь i Закон РБ «Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях».

Закон РБ"Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях" прыняты Вярхоўным Саветам РБ у снежнi 1992 г.,---значная падзея у галiне гуманiтарнага супрацоўнiцтва i грамадскага жыцця нашай краiны.Палажэннi гэтага закону з’вiлiся прызнаннем дэ-юрэ той сiтуацыi,якая склалася ў рэальным жыццi.

Прыняцце такога закону выклiкана неабходнасцю дакладнага рэгулявання ўзаемаадносiн дзяржавы i канфесiй, усталяванне прававых гарантый забеспячэння свабоды веравызнанняў грамадзян, а таксама значнымi палітычнымі і сацыяльнымі зменамі ў нашым грамадстве, новымі задачамі па дэмакратызацыі ўсiх бакоў яго жыцця.

Аб’яўляючы аддзяленне рэлiгiйных арганiзацый ад дзяржавы, закон сцвярджае, што дзяржава не ўскладае на рэлiгiйныя арганiзацыi выканання якiх-небудзь дзяржаўных функцый, не ўмешваецца ў iх дзейнасць, калi яны не супярэчаць заканадаўству.

Дарэчы, прынцып аддзялення царквы ад дзяржавы ўпершыню аб’яўлены Вялiкай Французскай рэвалюцыяй, а пасля ў многiх краiнах: у Бельгii ў1831 годзе, у Галандыi ў 1846, у Iрландыi ў 1896 г.i г.д.

У сучасных умовах усе рэлiгiйныя арганiзацыi нашай рэспублiкi, уключаючы i праваслаўную царкву, ухваляюць адасобленнасць рэлiгiйных арганiзацый ад дзяржавы. Аднак нярэдка сустракаюцца няправiльныя трактоўкi гэтага прынцыпу. Перш за ўсе, трэба адзначыць, што аддзяленне канфесiй ад дзяржавы ў ранейшыя часы ў некаторых людзей звязвалiся з немажлiвасцю дапусцiць iнават памылкаю . У тым i сутнасць аддзялення канфесiй ад дзяржавы, што свабоднае iснаванне рэлiгiй у дзяржаве — з’ява зусiм нармальная.

Сярод памылковых тлумачэнняў найбольш частымi з’яўляюцца разуменне аддзялення рэлiгiйных арганiзацый ад дзяржавы ў выглядзе неўмяшання дзяржавы ў справы рэлiгiйных арганiзацый, а рэлiгiйных арганiзацый — у справы дзяржавы. У вынiку рэлiгiйныя арганiзацыi лiчацца як роўныя дзяржаве бакi, з якiмi яна амаль што заключыла дагавор аб неўмяшаннi.

Прынцып аддзялення рэлiгiйных арганiзацый ад дзяржавы з’яўляецца асноватворным у нашай мадэлi дзяржаўна-канфесiянальных адносiн, усе iншыя прынцыпы вынiкаюць з гэтай аддзеленасцi, развiваюць, дапаўняюць яе змест. Да лiку такiх прынцыпаў адносяцца: гарантаванасць дзяржавай свабоды стварэння i дзейнасцi рэлiгiйных арганiзацый i спалучэнне суверэнiтэту дзяржавы i сацыяльнай аўтаномii рэлiгiйных арганiзацыi i роўнае стаўленне дзяржавы да розных рэлiгiйных арганiзацый, узаемная лаяльнасць дзяржавы i рэлiгiйных арганiзацый. Усе гэтыя прынцыпы ўзаемазвязаны i абумоўлiваюць адзiн аднаго. [36.стр.25].

Важны палiтычны прынцып адносiн дзяржавы да рэлiгii заключаецца ў тым, што дзяржава, гэта значыць сiстэма яе органаў улады i кiравання, бярэ на сябе шэраг абавязкаў, звязанных з прызнаннем iснавання iдзейнасцi рэлiгiйных арганiзацый. Роля для нашай дзяржавы зусiм новая i выразна замацавана ў законе. Тут гаворыцца, што дзяржава садзейнiчае ўсталяванню адносiн узаемнай памяркоўнасцi i павагi мiж грамадзянамi, якiя вызнаюць або не вызнаюць рэлiгiю, мiж рэлiгiйнымi арганiзацыямi розных веравызнанняў, а таксама мiж iх паслядоўнiкамi [35.арт.7].

У законе падкрэслiваецца i тое, што дзяржава не можа фiнансаваць дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый [35.арт.7].Царква i рэлiгiйнйя арганiзацыi хоць i аддзелены ад дзяржавы, не могуць быць, як i вернiкi, нiякiм чынам аддзелены ад грамадства. Закон прадугледжвае, што кожны чалавек незалежна ад сваiх адносiн да рэлiгii павiнен мець права свабоды, мець свае перакананнi i прытрымлiвацца iх. Сярод яго артыкулаў аб правах i абавязках рэлiгiйных арганiзацый адзначу найбольш значныя для рэгулявання адносiн мiж школаю i канфесiямi. У Рэспублiцы Беларусь дзяржаўная сiстэма адукацыi носiць свецкi характар, у той жа час грамадзяне маюць права атрымаць рэлiгiйную адукацыю на свой выбар iндывiдуальна цi сумесна з iншымi, але не ў школе, а дома альбо пры рэлiгiйнай арганiзацыi.

Рэлiгiйныя арганiзацыi маюць права ў адпаведнасцi са сваiмi статутамi ствараць для рэлiгiйнага навучання дзяцей i дарослых навучальныя ўстановы i групы, а таксама праводзiць навучанне ў iншых формах, выкарыстоўваючы свае ўласныя цi наемныя памяшканнi, апроч памяшканняў дзяржаўных навучальных устаноў. [35.арт.8]. Свабода бацькоў забяспечваць рэлiгiйнае iмаральнае выхавання сваiх дзяцей у адпаведнасцi са сваiмi перакананнямi — адзiн з важнейшых прынцыпаў свабоды сумлення, якiх Рэспублiка Беларусь прытрымлiваецца паводле мiжнародных абавязацельстваў. Да нядаўняга часу наша заканадаўства яго iгнаравала, i нават за тое, што бацькi выхоўвалi сваiх дзяцей так, як лiчылi патрэбнымi, улады маглi пазбавiць iх бацькоўскiх правоў.

Дарэчы мажлiвасць выбару бацькамi рэлiгiйнага i маральнага выхавання для сваiх дзяцей цесна звязана з наяўнасцю недзяржаўнай сiстэмы адукацыi, што знайшло замацаванне ў законе РБ «Аб адукацыi». . [36.стр.27].

Упершыню ў нашым заканадаўстве замацавана палажэнне аб тым, што рэлiгiйныя арганiзацыi прызнаюцца юрыдычнчмi асобамi з моманту рэгiстрацыi iх статутаў [35.арт15.].

Рэлiгiйныя арганiзацыi валодаюць усiмi адзнакамi юрыдычнай асобы. Найперш, iм уласцiва арганiзацыйнае адзiнства. З’яўляючыся калектыўнымi ўтварэннямi, яны дзейнiчаюць у якасцi адзiнага цэлага, са сваiмi задачамi i мэтамi, з рознай арганiзацыйнай будовай i органамi кiравання. Структура гэтых арганiзацый рознiцца ў залежнасцi ад рэлiгiйных законаў i традыцый. Напрыклад, праваслаўныя рэлiгiйныя арганiзацыi — таварыствы (прыходы), кiраўнiцтвы i цэнтры, манастыры, духоўныя навучальныя ўстановы — гэта часткi больш буйнага падраздзялення — рэлiгiйнага аб’яднання «Беларуская праваслаўная царква». Такое ж становiшча, калi розныя арганiзацыi становяцца часткамi рэлiгiйнага аб’яднання, назiраецца ў пратэстанцкiх арганiзацыях — Царкве адвентыстаў семага дня, Саюзе евангельскiх хрысцiян-баптыстаў i некаторыя iншыя [36.стр28.].

Але большасць рэлiгiйных арганiзацый адназвенавыя, не маюць структурных падраздзяленняў.

Рэлiгiйныя арганiзацыi маюць уласныя органы кiравання, якiя ажыццяўляюць iх правасуб’ектнасць [35.арт11.].Парадак утварэння гэтых органаў, iх паўнамоцтвы замацоўваюцца ў статутах (палажэннях) рэлiгiйных арганiзацый iзвязаныя з канфесiйнымi правiламi.

Iснуюць як калегiяльныя органы — прыходскi сход, Савет царквы, так i адзiнаначальныя — настаяцель у новаапостальскай царкве, рэктар духоўнай навучальнай установы i.г.д.

Другой адзнакай, якая характарызуе рэлiгiйныя арганiзацыi як юрыдычную асобу, з’яўляецца наяўнасць у яе адасобленай маемасцi, часцей за ўсе ўласнай.

Рэлiгiйныя арганiзацыi нясуць самастойную адказнасць па сваiх абавязацельствах усёю прыналежнай маёмасцю.

Урэшце, рэлiгiйныя арганiзацыi выступаюць у грамадзянскiм абароце ад свайго iмя, самастойна набываюць грамадзянскiя правы i абавязкi.

Праваздольнасць рэлiгiйнай арганiзацыi ўзнiкае з моманту рэгiстрацыi яе статута [35.арт.15].

Закон карэнным чынам мяняе сiстэму рэгiстрацыi рэлiгiйных арганiзацый [35.арт16.]. Да яго прыняцця дзейнiчаў дазволены парадак рэгiстрацыi, якi прыводзiў да шматлiкiх канфлiктаў i правапарушэнняў ва ўзаемааднасiнах дзяржавы i канфесiй. Цяпер жа наогул рэгiстрацыя рэлгiйных арганiзацый неабавязковая. Яны функцыянiруюць паводле ўласных вызначэнняў, самi прымаюць сваю структуру. Калi ж дзейнасць рэлiгiйнай арганiзацыi набывае грамадзянскi характар, то яна мае патрэбу ў замацаваннi сваей праваздольнасцi i можа атрымаць правы юрыдычнай асобы паводле статута, дзе павiнны быць звесткi пра яе стан, месцазнаходжанне, веравызнальную прыналежнасць, месца ў структуры рэлiгiйнага аб’яднання, маемаснае становiшча i.г.д. Але ўсе гэта не мае адносiн да набажэнскай дзейнасцi, а датычыць больш правоў абшчыны ў цывiльным грамадстве.

Статуты рэлiгiйных арганiзацый належаць рэгiстрацыi ў выканкамах абласных i Мiнскiм гарадскiм Саветах народных дэпутатаў. Выканкам павiнен у месячны тэрмiн разгледзець заяву пра гэта i прыняць рашэнне. У выключных выпадках тэрмiн можа быць павялiчаны да трох месяцаў, у прыватнасцi тады, калi на рэгiстрацыю пададзены статуты рэлiгiйнага таварыства, якое не мае прызнанага ў рэспублiцы ўпраўлення або цэнтра, i патрабуецца кансультацыя спецыялiстаў. [35.арт16.].

Рэлiгiйная арганiзацыя, зарэгiстраваўшы свой статут i атрымаўшы прызнання ў якасцi юрыдычнай асобы, набывае ў поўным аб’ёме праваздольнасць паводле нормаў грамадзянскага заканадаўства.

Дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый можа быць спынена толькi пры лiквiдацыi паводле iх уласных пастаноў, а пры парушэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь рашэнне аб спыненнi дзейнасцi прымаецца судом [35 арт18].Рэлiгiйныя арганiзацыi карыстаюцца для сваiх патрэб будынкамі i маемасцю, прадастаўляемыя iм на дагаворных пачатках дзяржаўнымi органамi, установамi, грамадскiмi аб’яднаннямi, грамадзянамi. [35 .арт19.].

Ва ўласнасцi рэлiгiйных арганiзацый могуць знаходзiцца будынкi, прадметы культа, аб’екты вытворчага, сацыяльнага назначэння, грашовыя сродкi i iншая маемасць, неабходнае для забеспячэння iх дзейнасці [35 арт20.].

Асаблiвая ўвага звяртаецца на пытаннi працоўнай дзейнасцi i сацыяльнага забеспячэння грамадзян, працуючых у рэлiгiйных арганiзацыях.

Прадугледжана ўроўнiванне ў сацыяльных умовах усiх працаўнiкоў рэлiгiйных арганiзацый (i апальшчыка, i дворнiка, i святара). [35 .арт20.].

У той жа час прадугледжваецца права рэлiгiйных арганiзацый на ўдзел у грамадскiм жыццi i выкарыстанне сродкаў масавай iнфармацыi нароўнi з грамадскiмi аб’яднаннямi.

Рэлiгiйныя арганiзацыi павiнны ў сваiх статутах замацаваць адпаведныя правы, якiя даюцца iм цяперашнiм заканадаўствам з тым, каб у працэсе сваёй дзейнасцi ў iх не ўзнiкла калiзiй з законам.

У законе адзначана права на змену аднаго грамадскага абавязку, уключаючы воiнскi, на iншы. У многiх дзяржавах такая служба называецца грамадзянскай, працоўнаю службай, службаю без зброi i.г.д. Рэлiгiйныя перакананнi асобных грамадзян, галоўным чынам, прадстаўнiкоў пратэстанцкiх дэнамiнацый, не дазваляюць iм прымаць вайсковую прысягу, браць у рукi зброю i выконваць абавязкi з прымяненнем узброенай барацьбы, гэта супярэчыць хрысцiянскай маралi i бiблейскiм запаведзям.

Прыняцце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацый» не толькi лiквiдуе старую, але i стварае новую палiтыка-прававую рэальнасць, якая гарантуе сацыяльныя ўмовы i сродкi рэалiзацыi свабоды сумлення як неад’емнага права чалавека.

Похожие работы