Публикации

Iдэi свабоды, прававога грамдства i дзяржавы у айчыннай думцы эпохi Рэнесансу

 Курсавая работа па гісторыі права на тэму: Iдэi свабоды, прававога грамдства i дзяржавы у айчыннай думцы эпохi Рэнесансу 

План

Уводзіны

1. Перадумовы станаулення канцэпцыi прау чалавека i дзяржаунага суверэнiтэту

2. Iдэi дэмакратызму, асабiстай свабоды у гуманiстычнай думцы Ранняга Адраджэння
2.1 Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны
2.2 Палітычныя і прававыя погляды М. Гусоўскага

3. Праблема удасканалення грамадства i ідэальных сацыяльна-палітычных форм у перыяд рэфармацыi
3.1 Палітычныя і прававыя погляды М. Літвіна
3.2 Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў кальвінізму (Мікалай Радзівіл Чорны, А. Валовіч, А. Волан)

4. Разуменне свабоды, прававой роунасцi i дзяржавы у мыслiцеляу Позняга Адраджэння
4.1 Леў Сапега i яго погляды на дзяржаву і права
4.2 Палітыка-прававыя погляды лідэраў Контррэфармацыі (П. Скарга, А. Пасевін)
4.3 Палітычныя і прававыя ідэі ў рэлігійна-палемічнай літаратуры (X. Філалет, М. Сматрыцкі, А. Фіптовіч)
4.4 Палітычныя і прававыя погляды А. Алізароўскага

Заключэнне
Лiтаратура

Уводзіны

Культура і філасофія эпохі Адраджэння выклікаюць неаслабную цікавасць як у айчынных, так і ў замежных даследчыкаў. У апошні час iснуе шмат навуковых прац, прысвечаных, менавiта, беларускаму Адраджэнню. У iх навуковыя даследчыкi у рознай ступенi закранаюць аспекты, якiя датычацца палiтыка-прававога боку пытання.

У дадзенай працы я паспрабаваў абагульнiць дадзены матэрыял i паказаць гісторыю станаўлення і развіцця рэнесансна-гуманістычнай прававой iдэi мыслiцеляў Беларусі эпохi Адраджэння. На падставе фактычнага матэрыялу мною даследуецца i аналізуецца філасофская спадчына выдатных асветнікаў Беларусі XVI–XVII стст.— Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Міхалона Літвіна, Сымона Буднага, Васіля Цяпiнскага, Андрэя Волана і іншых, якія сцвярджалі новы, рэнесансна-гуманістычны погляд на свет і чалавека і выступалі з абгрунтаваннем такіх філасофска і сацыяльна значных агульначалавечых паняццяў, як любоў да Радзімы, прыярытэт агульнага дабра, павага да чалавечай годнасці, сацыяльная справядлівасць, свабода, інтэлектуалізм, высокая маральная адказнасць, мір, праца, шчасце і г. д.

1. ПЕРАДУМОВЫ СТАНАУЛЕННЯ КАНЦЭПЦЫI ПРАУ ЧАЛАВЕКА I ДЗЯРЖАУНАГА СУВЕРЭНIТЭТУ

На працягу XV–XVI стст. у Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, а затым і Рэчы Паспалітай, складваліся рэальныя перадумовы для фарміравання элементаў раннебуржуазнай духоўнай культуры, рэнесансна-гуманістычнай філасофскай і грамадска-палітычнай думкі. Да іх, у прыватнасці, адносяцца рост гарадоў, развіццё таварна-грашовай гаспадаркі, павелічэнне гарадскога гандлёва-рамеснага насельніцтва, узмацненне палітычнай цэнтралізацыі і дзяржаўна-прававой стабільнасці грамадства, фарміраванне беларускай народнасці і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці, інтэнсіўныя кантакты з Рускай дзяржавай, краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, змены ў светапоглядзе перадавой часткі феадалаў і г. д. У XVI — першай палове XVII ст. адбываецца працэс секулярызацыі культуры Беларусі: развіваюцца кпігадрукаванне, адукацыя, узрастае цікавасць да культурна-філасофскіх каштоўнасцей антычнасці сярод феадалаў і заможных гараджан, узмацняюцца мецэнацкія тэндэнцыі, распаўсюджваюцца ідэі рэнесанснага гуманізму і Рэфармацыі, ідзе станаўленне беларускай мовы, нацыянальнай пісьменнасці, літаратуры, мастацтва, айчыннай пісьменнасці на лацінскай і польскай мовах. [3;836]

Беларускія гарады ўжо ў XVI ст. становяцца цэнтрамі развітой рамеснай вытворчасці і ажыўленага гандлю, складанага сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця. Адным з паказчыкаў гэтага з’яўлялася колькасць рамесных прафесій, напрыклад, у Полацку іх налічвалася каля 50. Адмысловыя майстры і стваралі ўсё неабходнае для грамадства: прылады працы, вопратку, абутак, посуд, жыллё, зброю, будавалі і ўпрыгожвалі замкі, цэрквы, касцёлы, ратушы, выраблялі паперу, друкавалі і афармлялі кнігі. Неабходнасць рэгулявання вытворчай дзейнасці і барацьбы з феадаламі прымушала рамеснікаў аб’ядноўвацца ў цэхі, якія пачалі ўзнікаць на Беларусі ў сярэдзіне XVI ст. Крыніцы збераглі ўпамінанне аб 112 такіх цэхах у 16 гарадах Беларусі. Беларускія купцы збывалі свае тавары не толькі на ўнутраным рынку, але і здзяйснялі вельмі інтэнсіўныя знешнегандлёвыя аперацыі з гарадамі Расіі (Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, Цвер, Масква), Украіны (Кіеў, Львоў, Перамышль), Польшчы (Варшава, Кракаў, Тарунь, Гданьск, Познань, Люблін), Прыбалтыкі (Рыга), а таксама пранікалі ў Турцыю, Румынію, Малдавію, праз польскія гарады і Рыгу падтрымлівалі гандаль з Заходняй Еўропай. Яны прывозілі на радзіму не толькі дарагое сукно, віно, зброю, але і кнігі антычных пісьменнікаў, еўрапейскіх гуманістаў і рэфарматараў. З купецкімі караванамі моладзь Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку і Беларусі, выязджала на вучобу ва універсітэты Кракава, Прагі, Балонні, Лейпцыга, Вітэнберга, Кёнігсберга і інш.

У гарадах жылі таксама феадалы і прадстаўнікі вышэйшага духавенства. Ім належала частка гарадской тэрыторыі, жыхары якой не былі падсудныя магістрату, а знаходзіліся пад юрысдыкцыяй феадалаў.

З канца XIV і на працягу наступных стагоддзяў беларускія гарады дамагаюцца самакіравання на аснове магдэбургскага права. Да іх ліку належаць Брэст (1390 г.), Гродна (1391 г.), Слуцк (1441 г.), Полацк (1498 г.), Мінск (1499 г.), Магілёў (1561 г.), Віцебск (1597 г.) і інш. Замацаванне эканамічнага і сацыяльна-палітычнага становішча гараджан непазбежна абвастрала іх адносіны з феадаламі. Развіццё таварна-грашовых адносін у нейкай меры вяло да «абуржуажвання» часткі шляхты. Грамадскае быццё гараджан рабіла іх найбольш яскравымі выразнікамі працэсу фарміравання сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя формы развітога гарадскога жыцця абумовілі наяўнасць у грамадскай самасвядомасці гараджан раннебуржуазных тэндэнцый, элементаў юрыдычнага светапогляду (ідэя прававога грамадства і дзяржавы, «натуральнага права», «агульнага дабра» і да т. п.).

Сацыяльны настрой і імкненні ідэолагаў-гараджан сутыкаліся з мэтамі і задачамі выразнікаў інтарэсаў перадавой часткі шляхты (М. Літвін, С. Будны, А. Волан, М. Стрыйкоўскі і інш.). Яны абгрунтоўвалі праграму шырокага грамадскага рэфарміравання («напрамы Рэчы Паспалітай»), што мела ўплыў на феадальныя вярхі і ўрад. Былі праведзены рэформы, якія садзейнічалі аздараўленню грамадска-дзяржаўнага арганізма Вялікага княства Літоўскага. На працягу XVI ст. мэтанакіравана ажыццяўляўся працэс удасканалення заканадаўства, былі створаны тры Статуты, якія з’яўляліся асноўным кодэксам феадальнага права. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг. мелі вялікае значэнне для грамадства ў цэлым. У краіне ўводзілася адзінае права, абавязковае для ўсіх саслоўяў, абмяжоўвалася феадальнае самавольства, у нейкай меры ставілася пад абарону закона жыццё і маёмасць рамеснікаў, гандляроў і сялян, абвяшчаліся некаторыя свабоды (свабода веравызнання, права выязду за мяжу і інш.). У Статутах атрымалі адлюстраванне філасофска-ідэалагічныя павевы эпохі Адраджэння, ідэі прававога грамадства, сфармуляваныя ў прадмовах да трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага (1588) яго галоўным рэдактарам Львом Іванавічам Сапегам.

Дынамічнае грамадскае жыццё Беларусі XVI–XVII стст. істотна ўплывала на фарміраванне духоўнай культуры, філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі. Сведчаннем гістарычнага прагрэсу Беларусі ў гэтую эпоху з’яўляецца секулярызацыя духоўнага жыцця грамадства, развіццё адукацыі, кнігадрукавання, ажыўлены імпарт разнастайнай кніжнай прадукцыі з-за мяжы і камплектаванне бібліятэк, мецэнатства і стварэнне гуманістычных таварыстваў, цікаўнасць да антычнай культуры, развіцце гістарыяграфіі, літаратуры, мастацтва, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі. Адным з крытэрыяў прагрэсу ў гэты перыяд з’яўляецца працэс дэмакратызацыі культуры, пашырэнне сацыяльнай базы духоўнан вытворчасці, што было абуслоўлена ўзрастаючай роллю гараджан у грамадскім жыцці.[10;5-6]

Сучаснай навукай устаноўлена, што еўрапейскае Адраджэнне не ўяўляла сабой адзінай і аднастайнай плыні. У розных рэгіёнах і краінах яно не супадала не толькі храналагічна, але і тыпалагічна. З культурна-тыпалагiчнага пункту гледжання Адраджэнне у Беларусi адносiцца к усходнееўрапейскаму, якое,у сваю чаргу, уваходзiць у склад паўночнага Адраджэння.[16;26]

Падокшын С. А. прапануе наступную перыядызацыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння.

Выдзяляюцца тры перыяды развіцця айчыннай рэнесансна-гуманістычнай думкі .

Першы перыяд — філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі эпохі ранняга Адраджэння (пачатак XVI — 50— 60-я гады XVI ст., г. зн. ад Скарыны да Рэфармацыі). У гэты час у выніку інтэнсіўнага развіцця гарадоў, рамеснай вытворчасці, гандлю, абвастрэння сацыяльна-класавых і саслоўных суярэчнасцей, узрастання грамадскай актыўнасці гараджан і часткі шляхты, фарміравання грамадзянскай і нацыянальнай самасвядомасці. Складваецца перакананне ў неабходнасці некаторых змен у эканамічным, сацыяльна-палітычным, рэлігійна-царкоўным, духоўна-культурным жыцці грамадства, асваення культуры, рэлігійнага, філасофскага і сацыяльна-палітычнага вопыту еўрапейскіх народаў, у тым ліку рускага народа і дзяржавы.

Другі перыяд — філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (сярэдзіна — канец XVI ст., прыкладна да 80–90-х гадоў). Гэты перыяд, калі яго разглядаць з пункту гледжання дадзенай класіфікацыі, азнаменаваны больш ці менш шырокім рэфармацыйна-гуманістычным рухам, у якім ажыццявіўся сінтэз тэарэтычнага гуманізму і сацыяльна-практычнай дзейнасці. Менавіта цяпер прадпрымаюцца велымі энергічныя спробы рэапізацыі гуманістычных памкненяў у сферы грамадскай практыкі, як у галіне свецкага, так і рэлігійнага жыцця (судовая і адміністрацыйная рэформа 50–60-х гадоў, барацьба за гарадское самакіраванне, статуты 1566 і 1588 гг., каралеўскія прывілеі 1563 і 1568 гг., якія санкцыяпіравалі рэлігійную всрацярпiмасць, стварэнне Галоўнага Літоўскага трыбунала, узнікненне новых рэлігійна-царкоўных формаў — мясцовага лютэранства, кальвінізму і антытрынітарызму і інш.). У філасофскай культуры Беларусі ў гэты час наглядаецца сур’ёзная спроба рэвізіі традыцыйных рэлігійна-тэалагічных, сацыяльна-палітычных, філасофскіх уяўленняў, фарміраванне элементаў буржуазна-юрыдычнага светапогляду, абгрунтаванне ідэй і капцэпцый рэлігійна-філасофскага рацыяналізму і вальнадумства, сацыяльнага радыкалізму, палітычнага рэфармізму, натуральнага права (М. Літвін, С. Будны, Петр з Ганёпдза, Якуб з Калінаўкі, М. Чаховіц, Феадосій Касы і яго беларускія паслядоўнікі: Кашуцкі, А. Волан і iнш). Канец названага перыяду супадае з пачаткам масіраванага сацыяльна-палітычнага і ідэалагічнага наступу феадальна-каталіцкай рэакцыі і контррэфармацыі.

Трэці перыяд — філасофская і грамадска-палітычная думка-Беларусі эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыі і барока (канец XVI–XVII ст.). Найбольш важнымі сацыяльна-палітычнымі і ідэалагічнымі характарыстыкамі гэтага перыяду з’яўляюцца: умацаванне прыгоннай эксплуатацыі, разгул феадальна-каталіцкай рэакцыі і контррэфармацыі, абвастрэнне класавай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы, умацаванне агрэсіі Рэчы Паспалітай супраць Рускай дзяржавы і інш. Адбываецца заняпад рэфармацыйна-гуманістычнага руху. Паралельна з затухаючай культурай Рэнесансу інтэнсіўна развіваецца айчынная культура барока, якая наследуе і ў той жа час адмаўляе папярэднюю культурную традыцыю. [10;7-8]

Похожие работы