Публикации

Беларускае пытанне на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 - 1920 гг.

 Курсовая работа по истории Беларуси на тему Белорусский вопрос на Парижской мирной конференции 1919-1920 гг. (Беларускае пытанне на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 - 1920 гг.) 

Будьте осмотрительны! Не сдавайте скачанную работу преподавателю.

Преподаватели всегда проверяют уникальность сдаваемых работ. Вы можете использовать эту работу для подготовки своего проекта или закажите уникальную.

Доработать Узнать цену уникальной работы

План

Уводзіны
1. Парыжская мірная канферэнцыя і яе асноўныя пытанні
1.1. Галоўныя мэты і задачы дзяржаў — саюзнікаў на канферэнцыі
1.2. Падпісанне мірных дагавораў з Германіяй і яе саюзнікамі
2. Беларуская праблематыка на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 — 1920 гг
2.1. Удзел прадстаўнікоў БНР у рабоце канферэнцыі
2.2. Польска-расійскія супярэчнасці па беларускаму пытанню
Заключэнне
Бібліяграфія

Уводзіны

У сусветнай гісторыі Парыжская мірная канферэнцыя з’яўляецца адной з супярэчлівых падзей пачатку XX стагоддзя. Праблема беларускага пытання на гэтай канферэнцыі складаная. Цяжкасць вывучэння гэтага пытання складаецца ў тым, што ў сучасны момант выдадзена вельмі мала публікацый па ўдзелу беларускіх палітычных дзеячаў у Парыжскай мірнай канферэнцыі.

У курсавой рабоце пастаўлены наступныя мэты і задачы:

  • даследаваць праблему і зрабіць аналіз удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 — 1920 гг.;
  • у кантэксце работы канферэнцыі адлюстраваць спробы выхаду на міжнародную арэну Беларускай Народной Рэспублікі і Літоўска — Беларускай ССР;
  • разгледзіць пазіцыі вядучых дзяржаў Захаду, рускай эміграцыі і Польскай дзяржавы па беларускай праблематыцы ва ўмовах пасляваеннага палітычнага і эканамічнага становішча Усходней Еўропы.

Асновай курсавога праекта з’явіліся манаграфіі Ціхамірава А. В. «Беларуская праблематыка на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 — 1920 гг.», Платонава П. П., Сташкевіча Н. С. «К вопросу о становлении белорусской государственности» Сідарэвіча А. «Беларуская Народная Рэспубліка» Скаба А. Д. «Парижская мирная конференция и иностранная интервенция в Стране Советов», надрукаваныя ў часопісах «Весці Акадэміі Навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук», «Вопросы истории», «Нёман». Выкарыстоўваліся, таксама, наступныя працы і дакументы: Боффе Дж. «История СССР», «Документы внешней политики СССР», «История внешней политики СССР» под рэд. Грамыка А. А. і Панамарева Б. Н., Каштанаў С. М. «Очерки русской дипломатии», Каўкель Н. і Сташкевіч Н. «Почему не состоялась БНР?», Сідарэвіч А. «Беларуская Народная Рэспубліка», Скаба А. Д. «Парижская мирная конференция и иностранная интервенция в Стране Советов», Сташкевіч Н. С. «Приговор революции» і інш.

1. Парыжская мірная канферэнцыя і яе асноўныя пытанні

1.1. Галоўныя мэты і задачы дзяржаў — саюзнікаў на канферэнцыі

Германія і яе асноўныя саюзнікі пацярпелі паражэнне ў першай сусветнай вайне, 11 лістапада 1918 г., у Камп’енскім лесе Германія падпісала саглашэнне аб перамір’і з странамі Антанты. 13 літапада Савецкі Саюз ануліраваў Брэсцкі дагавор і ўсе зыходзячыя з яго пагадненнямі. Такім чынам, уніжальны Брэсцкі мір аказаўся недаўгавечным. Пасля заканчэння сусветнай вайны англа — франка — амерыканская групоўка пачала групаваць свае сілы каля межаў Расіі. У другой палове лістапада 1912 года англа — французкія войскі ўвайшлі ў Наварасійск, Севастопаль і Адэсу. Акрамя таго дзяржавы пераможцы прапанавалі Германіі захаваць свае войскі на Ураіне і ў Прыбалтыцы і прыняць удзел у барацьбе супраць Савецкай Расіі [1; с. 83].

Адначасова краіны Антанты, перамогшыя ў вайне, пачалі дзяліць захопленую здабычу. 18 студзеня 1918 года ў Парыжы адкрылася міжнародная канферэнцыя краін — пераможцаў. У яе працы прынялі ўдзел звыш 1000 дэлегатаў з 27 краін. Парыжская мірная канферэнцыя мела мэтай выпрацаваць мірны дагавор з Германіяй і яе саюзнікамі, але адным з галоўных напрамкаў яе дзейнасці стаў «русский вопрос», па іншаму — раздзел тэрыторыі былой імперыі [8; с.174].

На канферэнцыі разгарнулася вострая барацьба паміж ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй за перадзел міру. Значную актыўнасць у гэтым пытанні праявілі Злучаныя Штаты Амерыкі, якія за гады вайны значна ўмацавалі свае пазіцыі ў эканамічным, фінансавым і палітычным планах і імнуліся да кіраўніцтва капіталістычным мірам. Яны выступалі супраць захопу Англіяй, Францыяй і іншымі дзяржавамі тэрыторый, адабраных у Германіі і Турцыі, настойвалі на іх перадачы пад кантроль Лігі нацый, якую амерыканцы хацелі падпарадкаваць свайму кантролю. Амерыканскія ўяўленні аб «свободе морей», «свободе торговли», «свободным урегулированни колониальных вопросов» прадбачылі адну мэту — не дапусціць умацавання Англіі, Францыі і Японіі, мець доступ да іх каланіяльных тэрыторый. Адначасова ЗША праводзілі лінію на захаванне сіл Германіі як для барацьбы з Савецкай Расіяй, так і для працівастаяння Англіі і Францыі [3; с.113].

Францыя дабівалася на канферэнцыі раздзелу Германіі на шэраг мелкіх дзяржаў, імкнучыся расшырыць свае межы ў Еўропе, а таксама захапіць значную колькасць турэцкіх і германскіх калоній. Да таго ж французскія дыпламаты патрабавалі атрымання Францыяй звыш 50% ад агульнай колькасці рэпарацый з Германіі. У планы Францыі ўваходзіла таксама ўстанаўленне ў Еўропе сваей гегемоніі.

Галоўнай мэтай Англіі на канферэнцыі было: афармленне догаворнымі адносінамі таго, што яна ўжо мела. Значная частка германскіх калоній у Афрыцы і многія турэцкія уладанні былі захоплены брытанскімі войскамі. Германскі флот стаяў на прыколе ў англійскай гавані Скапа-флоў. Прадбачачы, што Германія не будзе больш яе канкурэнтам, Англія была зацікаўлена ў захаванні Германскай дзяржавы як для ўраўнаважвання сіл у Еўропе, так і для яе выкарыстання ў барацьбе з Савецкай Расіяй.

Італьянскія дыпламаты дабіваліся замацавання за іх краінай шэрагу аўстра-венгерскіх тэрыторый на Балканах.

Японія патрабавала перадачы ёй Шаньдуна і германскіх калоній на Ціхім акіяне. У гэтым іх падтрымлівала Англія, жадаючая падтрымкі Японіі ў супрацьстаянні з ЗША [1; с.69-70].

1.2. Падпісанне мірных дагавораў з Германіяй і яе саюзнікамі

Паўгода работы парыжскай мірнай канферэнцыі прывялі да згаднення паміж краінамі-пераможцамі ў першай сусветннай вайне асноўных палажэнняў мірных дагавароў. 28 чэрвеня 1919 года ў Версадзе адбылося падпісанне мірнага дагавора з Германіяй. Германія і яе саюзнікі былі аб`яўлены віноўнікамі вайны [21; с. 392]. На іх была ўскладзена выплата рэпартацый. Сума рэпартацый была ўстаноўлена пазней, на Лонданскай канферэнцыі 1921 года і саставіла 132 млр. залатых марак. З іх Францыя павінна была атрымаць 52%, Англія — 22%, Італія — 10% агульнай сумы. Версальскі дагавор забараняў усеагульную воінскую павіннасць у Германіі, не дазваляў ёй мець падводныя лодкі, ваенную і марскую авіяцыі. Колькасць арміі, фарміруемай на дабравольных пачатках, не павінна была перавышаць 100 тыс. чалавек. Захопленыя Германіяй у 1871 годзе французкія правінцыі Эльзас і Латарынгія перадаваліся Францыі. Апошяяя атрымала таксама і руднікі ў Саарскай вобласці. Германскя частка левага пабярэжжа Рэйна і паласа правага берагу шырынёй 50 км. належылі поўнай дэмілірытазацыі. Бельгія атрымала округі Эльнен і Мальмедзі. Да Даніі перайшла паўночная частка Шлезвіга. Да Польшы адышлі Познань, раёны Памераніі, Заходняя і Усходняя Прусіі, а таксама частка верхняй Сілезіі. Гданьск станавіўся «вольным горадам» пад кіраўніцтвам Лігі нацый [11; с. 196].

Германскія калоніі Того і Камерун перайшлі да Англіі і Францыі. Англія атрымала таксама Танганьіку (былую германскую Усходнюю Афрыку). За Японіяй былі замацаваны Маршалавы, Марыянскія і Каралінскія астравы на Ціхім акіяне, а таксама кітайская вобласць Цзяо-Чжоу (Кіяочао) і канцэсіі ў Шаньдуне. ЗША пацярпелі паражэнне ў каланіяльным пытанні: іх патрабаванне «равенства в колониях» не было падтрымлена.
Асобныя мірныя дагаворы былі падпісаны з саюзнікамі Германіі. У Сэн-Жэрменскім дагаворы з Аўстрыяй ад 10 верасня 1919 года, было зафіксавана, што былая Аўстра — Венгерская манархія перастала існаваць. Частка южнага Ціроля пераходзіла да Італіі. Чэхія і Маравія станавіліся часткай новай дзяржавы Чэхаславакіі. Букавіна перадавалася Румыніі, нягледзячы на рашэнне народнага веча ад 3 лістапада 1918 года аб яе злучэнні з Савецкай Украінай. Аўстрыя павінна была мець не больш чым 30-тысячную армію. Яе флот перадаваўся саюзнікам. Дагавор забараняў аб’яднанне Аўстрыі з Германіяй [7; c. 214].

Па мірнаму дагавору з Балгарыяй, падпісанаму 27 лістапада 1919г. у Нейі, частка яе тэрыторыі адыходзіла да Югаславіі і Румыніі. Колькасць балгарскай арміі абмяжоўвалася 20 тысячамі чалавек [4; с.193].

Мірны дагавор з Венгрыяй быў падпісаны 2 чэрвеня 1920 года ў Версалі. Па яму Харватыя, Бачка і заходняя частка Баната — Румыніі, Славакія і Закарпацкая Украіна — Чэхаславакіі. Венгрыя павінна была мець армію не больш за 35 тыс. чалавек і, як усе саюзнікі Германіі, выплачвала рэпартацыі.

10 жнівеня 1920 г. дзяржавы-пераможцы заключылі з Турцыяй Севрскі мірны дагавор, які аформіў раздзел Турэцкай імперыі. Турцыя страціла каля 805 сваіх тэрыторый (Палестыну, Трансіарданію, Ірак, Сірыю,Ліван і інш.). Над чарнаморскімі пралівамі быў устаноўлены міжнародны кантроль краін Антанты (галоўным чынам Англіяй). Пралівы разбройваліся а ўсе нечарнаморскія дзяржавы атрымлівалі права праводзіць праз іх свае ваенныя караблі. Турцыя, абмежаваная часткай паўвострава Малая Азія і палоскай Еўрапейскай тэрыторыі з горадам Стамбулам (Канстантынопаль), па сутнасці, была пастаўлена ў становішча каланіяльнай залежнасці. Імперыялістычныя дзяржавы разгледжвалі яе як важны антысавецкі плацдарм [1; с. 83].

На Парыжскай канферэнцыі была створана Ліга нацый, Устаў якой быў уключаны ў тэкст мірных дагавораў і падпісаны 44 краінамі. Артыкул 16 Устава прадуглежваў магчымасць прымянення Лігай нацый калектыўных эканамічных і ваенных санкцый супраць агрэсара. Іх мэта састяла ў тым, каб пад прыкрыццем міралюбівых фраз, захаваць той міжнародны парадак, які склаўся пасля заканчэння вайны, і які дапамагаў ім бесперашкодна праводзіць сваю палітыку. Злучаныя Штаты не змаглі ператварыць Лігу нацый у інструмент свайго панавання ў свеце. У ёй замацаваўся ўплыў Англіі і Францыі. Амерыканцы лічылі сябе абдзеленымі на Парыжскай мірнай канфенцыі, таму яны адказаліся ад адабрэння Версальскага дагавора і не ўвайшлі ў Лігу нацый. Пазней ЗША падпісалі з Германіяй сепаратны мірны дагавор, які паўтараў змест Версальскага дагавора, за выключэннем артыкулаў аб Ліге нацый [14; с. 233].

Так узнікла Версальская сістэма дагавароў, якая зафіксавала растаноўку міжнародных сіл у Еўропе пасля заканчэння першай сусветнай вайны і замацавала англа-франка-амерыканскую перавагу ў свеце. Гэта сістэма мела шмат супрацьлегласцей як паміж краінамі-пераможцамі, так і паміж краінамі, пацярпеўшымі паражэнне. Усё гэта рабіла міжнародны парадак, створаны Версальскай сістэмай, нетрывалым [1; с. 99].

Будьте осмотрительны! Не сдавайте скачанную работу преподавателю.

Преподаватели всегда проверяют уникальность сдаваемых работ. Вы можете использовать эту работу для подготовки своего проекта или закажите уникальную.

Доработать Узнать цену уникальной работы

Похожие работы