Публикации

Утварэнне асноуных палітычных партый на Беларусі

 Контрольная работа по истории Беларуси на тему: «Утварэнне асноуных палітычных партый на Беларусі». Контрольная написана на белорусском языке. 

ПЛАН

  • Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі
  • Ліберальна-буржуазныя і правакансерватыўныя партыі
  • Прадстаўнікі ад Беларусі ў Дзяржаўных Думах

Літаратура

1. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі.

Паслярэформеннае развіццё капіталізму стварыла на Беларусі на мяжы XIX - XX стст. сацыяльныя і эканамічныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развіцця рэвалюцыйнага руху.

Характэрнай рысай палітычнага жыцця на Беларусі ў гэты перыяд была амаль поўная адсутнасць палітычных свабод ва ўмовах самадзяржаўя. Улады ўсімі сродкамі праследавалі любыя спробы дабіцца дэмакратычных свабод шляхам правядзення сходаў, дэманстрацый, забастовак.

Канец XIX - пачатак XX ст. — час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта знайшло адлюстраванне ў разнастайнасці палітычных партый і напрамкаў (у тым ліку агульнарасійскіх). Другой спецыфічнай рысай у рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі было імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была своеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, «яўрэйскае заканадаўства» 80 — 90-х гг.)2 .

У 80-я гады XIX ст. у Расійскай імперыі з'явіліся першыя арганізацыі, якія ў той ці іншай меры арыентаваліся на рэвалюцыйны марксізм і былі блізкія да заходнееўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Многія з іх «выраслі" з народніцкіх груп і арганізацый3.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіц-ца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гуртках разам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К-Маркса і Ф. Энгельса. Многае для распаўсюджвання ў Беларусі зрабілі польская партыя «Пралетарыят» (1882) і асабліва група «Вызваленне працы» (1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А. Трусаў і С. Пяўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А. Гурыновіч. У дру-гой палове 80 — пачатку 90-х гт. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л. Гурвіч, С. Трусевіч), Гродне (Н.Дзем'яновіч, С. Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П. Дубінская), Гомелі (А-Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К. Маркса і Ф. Энгельса. Першыя марксісцкія гурткі у Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з масавым рабочым рухам.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гт., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа» (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычньм рухам.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

2. Ліберальна-буржуазныя і правакансерватыўныя партыі.

Як вядома, да пачатку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы — царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія — усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяр-жаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны — асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны — пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Самадзяржаўе лічыла магчымым і ў XX ст. абыходзіцца без палітычных партый, без свабод, без незалежнага друку і парламента. Ва ўмовах палітычнага крызісу яно праводзіла палітыку «попечення о народных нуждах», а для падаўлення вызваленчага руху выкарыстоўвала паліцыю, жандармерыю, армію. Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не стварылі сваіх партый.

3 сярэдзіны 1905 г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: «Партыя рускага сходу», «Партыя народнага цэнтра», «Руская Манархічная Партыя», «Усерасійскі саюз зямлеўладальнікаў» і самая ўплывовая з іх — «Саюз рускага народа». Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы, памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць шляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледж-валася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай «чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў)1.

Зыходзячы з агульнага падхода к нацыянальнай праблеме, манархічныя партыі не прызнавалі права беларусаў на самастойнае дзяржаўнае і нацыянальнае існаванне. Іх ідеолагі разглядалі Беларусь як частку «Западной Росии», а ўсе праграмы манархічных арганізацый падкрэслівалі неабходнасць захоўвання недялімай Расіі2.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

3. Прадстаўнікі ад Беларусі ў Дзяржаўных Думах.

3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. царскі ўрад выкарыстовываў не толькі рэпрэсіўныя меры. 11 снежня 1905 г. быў выдадзены новы закон аб выбарах Дзяржаўнай думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 голаса гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступенныя. Многія катэгорыі наёмных работнікаў пазбаўляліся права голасу.

Тым не менш ліберальна-буржуазныя партыі заклікалі народныя масы спыніць рэва-люцыйныя выступленні і прыняць удзел у выбарах Думы, абяцаючы ім, што менавіта мірным, парламенцкім шляхам можна вырашыць усе набалелыя пытанні. Бальшавікі і ўсе дэмакратычныя партыі спадзяваліся на новы рэвалюцыйны ўздым. Яны прынялі рашэнне байкатаваць выбары, працягваць агітацыйна-арганізацыйную падрыхтоўку да звяржэння царызму рэвалюцыйным шляхам.

Але асноўная маса сялянства і гарадской дробнай буржуазіі не зжыла яшчэ канстытуцыйных ілюзій. Таму выбары ў І Дзяржаўную Думу адбыліся (сакавік 1906 г.). Большасць месц у Думе заваявалі кадэты.

3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі у Думу пад кадэцкім сцягам пры падтрымцы Канстытуцыйна-каталіцкай партыі, сіяністаў і «Саюза дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі». Сярод гэтых 29 дэпутатаў былі 10 памешчыкаў, 13 буржуазных інтэлігентаў і духоўных асоб (рабінаў і ксяндзоў), а таксама 6 сялян. 3 7 астатніх дэпутатаў (усе сяляне) 5 адносілі сябе да беспартыйных, адзін — да сацыял-дэмакратаў і адзін — да правых.

Пачатак дзейнасці Дзяржаўнай думы ў красавіку 1906 г. супаў з новым уздымам рэвалюцыйнага руху.

Рэвалюцыйны ўздым аказаў пэўны ўплыў і на дзейнасць Дзяржаўнай думы. Галоўным у Думе, як і чакалася, стала аграрнае пытанне. Кадэцкая фракцыя спрабавала выступіць у ролі лідэра агульнанацыянальнай апазіцыі царызму і найперш імкнулася павесці за сабою сялянскую дэмакратыю, прадстаўленую ў Думе фракцыяй трудавікоў. Для надзялення сялян зямлёю кадэты прапанавалі стварыць «дзяржаўны зямельны запас» за кошт казённых, удзельных, манастырскіх і часткі прыватнаўласніцкіх зямель, якія здаваліся памешчыкамі ў арэнду або ўвогуле не выкарыстоўваліся імі. Такія землі падлягалі адчужэнню на аснове прымусовага выкупу па «справядліваму» (не рыначнаму) кошту. Трудавікі і эсэры па гэтым пытанні каранным чынам разышліся з кадэтамі. Яны выказаліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, за перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Распараджэнне нацыяналізаванай зямлёю перадавалася на месцы зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем, г. зн. фактычна сялянам. Кадэты не пагадзіліся і з гэтай прапановай. Яны лічылі, што мясцовыя зямельныя камітэты павінны былі складацца на аснове роўнага прадстаўніцтва сялян і памеш-чыкаў, а у якасці пасрэднікаў паміж імі намячаліся дзяржаўныя чыноўнікі. У выніку сяляне аказаліся б у камітэтах ў меншасці.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Похожие работы