Публикации

Утварэнне БНР

 Контрольная работа на белорусском языке по истории на тему: Образование БНР. В работе рассматриваются вопросы становления Белорусской Народной Республики, взаимоотношения немецкой оккупационной администрации и правительства БНР. 

План:

  1. Абвящчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
  2. Узаемаадносіны нямецкай акупацыйнай адміністраціі і урада БНР

Літаратура

1. Абвящчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)

Напамятаем, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва не пачыналася, і таму, асцерагаючыся, каб германскія, польскія, украінскія і літоўскія буржуазна-памешчыцкія сілы не паквапіліся на «безгаспадарчую» тэрыторыю Беларусі, беларускія нацыянальныя арганізацыі актыўна павялі лінію на ўтварэнне беларускай дзяржавы.

Калі савецкія войскі ўжо пакінулі Мінск, а германскія яшчэ не ўступілі, частка дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, зыходзячы з сітуацыі, знешнепалітычных умоў, слабасці сацыяльнай базы нацыянальнага руху, зрабіла спробу стварэння сваёй улады. Выканком Савета з'езда 21 лютага 1918 г. звярнуўся да народа Беларусі з 1-ай Устаўной граматай.[4, с. 56]

“Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім палажэнню. Мы стаімо перад тым, што край ваш можа быць завяты нямецкім войскам. Вы павінны ўзядь долю ў свае ўласныя рукі.”[1, с. 318]

У грамаце Выканком Савета аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. Часовым выканаўча-распараджальным органам стаў створаны ім Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонка. [4, с. 56]

У склад урада увайшло 15 народных сакратароу. У склад Народного сакратарыята ўвайшлі: А.Смоліч (асвета), Я.Бялевіч (юстыцыя), І.Серада (народная гаспадарка), В.Радзько (шляхоў зносін), Г.Белкінд (фінансы), П.Бадунова (апекаванне), П.Злобін (велікарускіх спраў), Карач (пошт і тэлеграфаў), П.Крачэўскі (кантролю), Т.Грыб (земляробства), К.Езавітаў (ваеннай справы), у якасці кіраўніка спраў Заяц, і інш. [3, с. 484]

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

2. Узаемаадносіны нямецкай акупацыйнай адміністраціі і урада БНР

Якія адносіны да БНР і яе кіруючых органаў былі з боі.у канзераўскай Германіі? Перш-наперш трэба адзначыць, што германская аку-пацыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на акт абвяшчэння БНР. Яна добра разумела, што ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці ва умовах грамадзянскай вайны і супрацьстаяння розных палітычных і сацы-яльных сіл ніякіх поспехаў мець не будзе. Таму галоўнай лініяй у нямецкай акупадыйнай палітыцы ў адносінах да БНР было непрызнанне яе афіцыйным Берлінам. Гэта палітыка грунтавалася на ўзятым Германіяй абавязацельстве не падтрымліваць ніякіх сепаратысцкіх тэндэнцый у расійскіх межах, зафіксаваным Брэсцкім мірным дагаворам. У артыкуле 4 дадатковага руска-германскага дагавора, прынятага 27 жніўня 1918 г., гаварылася, што "Германія ні ў якім разе не будзе ўмешвацца ў адносіны паміж Рускай дзяржавай і яе асобнымі абласцямі... не будзе ні выклікаць, ні падтрымліваць утварэнне самастонных дзяржаўных арганізмаў у гэтых абласцях"

Беларусь для Германіі ўяўлялася не інакш як толькі часткай тэрыторыі Расійскай дзяржавы. Тым не менш у выніку актыўных дзеянняў з боку кіраўніцтва БНР германскія ўлады праз камандаванне 10-й нямецкай арміі, якое знаходзілася ў Мінску, пайшлі на частковую ўступку, сталі шукаць у гэтым выгаду для сябе. Перш за ўсё Берлін хацеў праз свабодную, незалежную беларускую тэрыторыю паміж Літвой і Украінай стварыць для сябе калідор у Расію, каб абмінуць транзітныя дарогі праз новаствораныя дзяржавы і мець беспасрэдніцкія зносіны з вялікім расійскім рынкам.

Другой палітычнай мэтай была падрыхтоўка Рады БНР і яе сакратарыята да магчымага прыняцця імі на сябе ўсёй улады на тэрыторыі Беларусі пасля таго, як акупацыйныя войскі пакінуць Беларусь. 

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Похожие работы