Публикации

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Фарміраванне феадальных адносін

 Контрольная работа на белорусском языке по истории на тему: Социально-экономическое развитие. Формирование феодальных отношений. В работе рассматриваются вопросы состояния сельского хозяйства, Многоукладность экономики. Феодальный уклад. 

План

  1. Состояние сельского хозяйства. Города
  2. Многоукладность экономики. Феодальный уклад
  3. Социальный состав населения
  4. Общее и особенное в социальном развитии белорусских земель

Литература

1. Состояние сельского хозяйства. Города

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель раннефеадальнага часу у асноўным вызначала сельская гаспадарка. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі стала земляробства. Прычым на змену падсечна-агнявому, характэрнаму для ранейшых часоў, прыйшло ворнае земляробства. Калі ў сярэдзіне 1 ты-сячагоддзя н.э. асноўнымі прыладамі земляробаў на тэрыторыі Беларусі былі жалезная сякера, драўляная саха і ба­рана, якімі распрацоўвалі вызваленыя ад лесу ўчасткі пашы, то ў IX — XI стст. ужо часта сустракаецца вялікае драўлянае рала з жалезным наральнікам (папярэднік плу­га). Сярод костак хатніх і дзікіх жывёл, якія засталіся ў паселішчах, археолагі знаходзяць значна менш, чым ра-ней, костак валоў і коней, якіх, відавочна, сталі выкарыс-тоўваць як цяглавую сілу, а не для харчавання. У летапі-сах упамінаюцца ўжо азімыя і яравыя пасевы.

Цяжкая праца па расчыстцы лесу, а таксама закіну-тых пасля выкарыстання і зноў парослых лядзін прывяла да з'яўлення вялікіх плошчаў ворных земляў. Апрацоўка ворыва ужо не патрабавала працы шматлікіх радавых ка-лектываў, якія толькі і маглі праводзіць работы па выруб-цы лясных участкаў, спальванню дрэў і выкарчоўцы пнёў. Асноўныя гаспадарчыя работы маглі ўжо весціся адной сялянскай сям'ёй (адным "дымам", адным "ралам"), якая станавілася і адзінкай падаткаабкладання.

Разам з тым на поўдні тэрыторыі Беларусі, у Прыпяцкім Палессі, вялікія забалочаныя прасторы і густыя лясы пры-мушалі яшчэ доўга весці земляробства у форме лясной аб-логі і ляды (зямля выкарыстоўваецца на працягу некалькіх гадоў, потым апрацоўваецца другі ўчастак, а праз некато-ры час вяртаюцца назад і расчышчаюць зарослую лесам і травой ляду). Невыпадкова аж да XIX ст. на Палессі за-хоўвалася архаічная сям'я — палескае "дворышча", — якая вяла такую гаспадарку.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

2. Многоукладность экономики. Феодальный уклад

Як добра вядома, IX - першая палова XIII стст., - гэта перыяд складвання раннефеадальных адносін. Разам з тым у продкаў беларусаў, у гэты час існавалі даволі моцныя традыцыі ранейшай абшчыннасці і выразныя праявы хатняга рабаўладальніцтва. Такім чынам суіснавалі як бы тры уклады у арганізацыі вытворчасці і грамадскага жыцця: раннефеадальны, абшчынны і рабаўладальніцкі.

Абшчына захавалася ад старажытных часоў першабытнасці, калі аднаасобна чалавек не мог займацца падсечным земляробствам і паляваннем на буйных жывёл (пры тагачасным узроўні паляўнічай зброі). Важную ролю у арганізацыі жыцця і вытворчасці земляробаў працягвала адыгрываць абшчына і ў раннім сярэднявеччы. Абшчыннікі-смерды былі свабоднымі ў распараджэнні ворыўнай зямлёй, а таксама маглі пакінуць яе (але гэта нельга ацэньваць з сучасных пазіцый як волю: невыпадкова астракізм — выгнанне з родных месцаў — лічыўся самым вялікім пакараннем; чалавек меў вельмі мала шанцаў на аднаасобнае выжыванне). Абшчынай абаранялася маёмасць, аднаўлялася разбуранае ці спаленае жыллё, ажыццяўляўся суд, сталі збірацца падаткі на карысць князя ці баярына і г.д.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

3. Социальный состав населения

У старажытных землях Беларусі ужо ў XII – XIII стст. назіраецца пэуная сацыяльная іерархія. Падобна да іншых феадальных краін, насельніцтва дзялілася на два асноўныя класы — феадалаў і сялян. Нягледзячы на абмежаваную колькасць пісьмовых даку-ментаў, можна знайсці ўспаміны аб розных катэгорыях насельніцтва і іх месцы у сацыяльнай структуры грамадства. Так, называюцца: князі, баяры, дзеці, землеўладальнікі, людзі, свабодны чалавек, гараджане, чэлядзь, халопы, рабы, купцы і інш. Уся гэтая тэрміналогія тыповая для старажытнай Русі ў цэлым, бо няма сумненняў, што структура насельніцтва Русі і яе заходніх зямель была ідэнтычнай.

На адным полюсе феадальнага грамадства стаялі князі і баяры. Эканамічную аснову іх панавання і багацця складала ўласнасць на асноўны сродак вытворчасці — зямлю. Існавалі розныя віды феадальнага землеўладання. Валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, падзелам яе і перадачы па спадчыне складала вотчыннае землеўладанне. У XII ст. пачала распаўсюджвацца сістэма перадачы зямлі ў часовае ўладанне за служ­бу без права атрымання у спадчыну. Гэта складала памеснае землеуладанне.

Маёмаснае становішча і паходжанне вызначалі характар узаемаадносін паміж феадаламі, іх вядомае супадначаленне. На верхавіне феадальнай іерархічнай лесвіцы знаходзіўся вялікі князь. Ніжэй — князі-ўладары асобных буйных зямель-княстваў — «отчын». За імі ішлі феадалы — уласнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Класавая салідарнасць і ўзаемазалежнасць уключалі феадалаў у складаную сістэму ўзаемаадносін. Дробныя феадалы ішлі на службу да багацейшых і знатных, станавіліся іх васаламі і карысталіся іх заступніцтвам.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

4. Общее и особенное в социальном развитии белорусских земель

Змены, якія адбываліся у эканоміцы, аказвалі уплыу і на сацыяльную сферу. На усіх землях усходніх славян (як і раней у Заходняй Еуропе) ішло даволі хуткае разлажэнне радавога строю, фарміраванне новых, классавых адносін. Гэта разлажэнне у першую чаргу закранула асноуную форму арганізацыі жыцця людзей таго часу – абшчыну, з радавой яна паступова ператваралася у тэрытарыяльную або суседскую (сельскую), якая у пісьмовых крыніцах называецца мірам ці “вервью”.

Разлаженне радавой абшчыны прывяло да таго, што пярвічнай ячэйкай сталі малыя сем’і, аднак гаспадарчая роля іх аж да самага канца VIII ст. была слабай, таму што яны уваходзілі у вялікія патрыярхальныя сем’і. Значэнне малых сем’яу у выглядзе сялянскіх двароу-сядзіб з невялікімі дымамі (т.зв. “дымы”) узрасло у XI – XII стст. калі, на думку гісторыкау і завершыуся пераход ад радавой да тэрытарыяльнай абшчыны. Трэба пры гэтым зазначыць, што у адрозненне ад старажытнагерманскіх пляменау у славян адасабленне малых сем’яу не прывяло да з’яулення асабістай зямельнай уласнасці накшталт алода. Гэты факт, як лічать многія вучоныя, явіўся той галоўнай прычынай, якая і абумовіла узнікненне спецыфічных рыс, як у сацыяльнам так і ў эканамічным развіцці славянскага рэгіена у цэлым, і беларускіх зямель у асаблівасці. Вось што піша на конт гэтага патання вядучы спецыяліст па сярэднявеччу Я.Г. Рыер: “В раннесредневековой Европе сложилось два вида соседских общин: на Западе - аморфная община-марка как территориально-административная организация крестьян-собственников и восточнославянская община с коллективным контролем за крестьянским земле­пользованием и сохранением патриархальных уравнительных тради­ций.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Похожие работы