Публикации

Кревская Уния Великого княжества Литовского с Польшей

 Контрольная работа на белорусском языке по праву на тему: Кревская Уния Великого княжества Литовского с Польшей. В работе рассматриваются вопросы Кревской унии, разгрома тевтонского ордена, агрессия тевтонов. 

План

  1. Международное положение Великого княжества Литовского. Агрессия тевтонского ордена
  2. Кревская уния. Ее положительные и отрицательные последствия
  3. Разгром Тевтонского ордена под Грюнвальдом

Литература

Международное положение Великого княжества Литовского. Агрессия тевтонского ордена

Вялікае княства Літоўскае, як вядома, было адной з буйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы і праводзіла актыўную знешнюю палітыку.

Аналіз знешнепалітычнай дзейнасці ўрада ВКЛ, зроблены гісторыкамі, паказвае, што яна ажыццяўлялася па некалькіх накірунках. Важнейшым з гэтых накірункаў быў усходні, які тычыўся адносін беларуска-літоўскай дзяржавы з княствамі Паўночна-Усходняй Русі, залежнымі ад Залатой Арды.

Спачатку супернікамі ВКЛ тут былі такія буйныя палітычныя цэнтры, як Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Смаленск, а потым і Масква. Значэнне Масквы пачало ўзрастаць з сярздзіны XIV ст., калі яна разгарнула барацьбу за пашырэнне свайго ўплыву ва ўсіх рускіх землях і стала пераўтварацца ў Вялікае княства.

Аб сваіх прэтэнзіях на былыя старажытнарускія землі адкрыта сталі заяўляць маскоўскія князі. Асабліва актывізавалася дзейнасць па ажыццяўленні гэтай праграмы пры Івану III.

Маскоўскія князі лічылі рускія землі сваімі вотчыннымі ўладаннямі і зыходзілі з таго, што менавіта Масква з'яўляецца пераемніцай Кіеўскай Русі. Прэтэнзіі Масквы на ўсе былыя старажытнарускія землі знайшлі адлюстраванне ў тытуле маскоўскіх князёу, яны ўжо з часу Івана III сталі называць сябе «государямі всея Русі", што, дарэчы, прызнаў вялікі князь Літоўскі Аляксандр Казіміравіч.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Кревская уния. Ее положительные и отрицательные последствия

Па сьмерці Альгэрда ў Літоўска-Беларускім пасаду вялікага князя Літвы і Беларусі заняў Ягайла, старэйшы з сыноў Альгэрда ад другой жонкі. Тым, што Ягайла, ня будучы самым старэйшым, заняў пасаду гаспадара, былі нездаволены яго старэйшыя браты, сыны першай жонкі Альгэрда… Яны, ня хочучы падацца Ягайле, зьвярнуліся за дапамогаю да Масквы, дзе ў гэты час быў вялікім князем вядомы нам Зьмітры Данскі.

Такім чынам, Ягайла меў многа ворагаў сярод сваіх родных і стрэчных братоў. Апроч таго, імя яго было вельмі непопулярна ў шырокіх масах. Зразумела, што яму неадкладна трэба было шукаць апоры для сваёй улады дзесь за межамі Літоўска-Беларускага гаспадарства.

У гэты самы час і ў суседняй Польшчы ў 1382 годзе памёр польскі кароль Людовік, каторы адначасна быў і вэнгерскім каралём. Мужчын каралеўскага роду яе засталося, спадчыну прынялі яго жонка Катарына і дзьве дачкі - Марыля і Ядвіга.

У 1384 годзе на польскі пасад узышла малодшая дачка Ядвіга, 13 год. Было зразумела, што Ядвіга не магла сама кіраваць гаспадарствам, тым болып, што Польшчы, як і Літве, цяжка прыходзілася ад крыжакоў. Трэба было знайсьці такога чалавека для Ядвігі, каторы быў-бы ня столькі прыемным для яе, колькі карысным для Польшчы.

Ягайла, літоўска-беларускі гаспадар, якраз надаваўся для гэтай мэты: перш ад усяго, Літве пагражаў экономічна і політычна той самы вораг, што і Польшчы, апроч таго, хатнія спрэчкі ў Літве за ўладу рабілі Ягайлу болып згаворлівым з польскімі панамі. Апроч гэтых думак экономічнага і надворна-політычнага кірунку польскія паны трымаліся і сваіх клясавых інтарэсаў. Япы былі перакананы ў тым, што Ягайла ў падзяку ім за сваё абраньне пашырыць правы і прывілеі. [4, с. 86-88]

Так, у жніўні 1385 г. было падпісана пагадненне паміж ВКЛ і Польшчай, вядомае ў гістарычнай літаратуры пад назвай «Крэўская унія». Пагадненне падпісалі Ягайла і яго браты князі Скіргайла, Карыбут, Вітаўт, Лінгвіт.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Разгром Тевтонского ордена под Грюнвальдом

Пачынаючы з XIV ст., барацьба ВКЛ з Ордэнамі ўсё часцей вялася сумесна з Польшчай. Асабліва ўзмацніліся саюзныя адносіны паміж імі пасля падпісання Крэўскай уніі. Так, ВКЛ прыняло актыўны ўдзел на баку Польшчы ў т. зв. вялікай вайне 1409-1411 гадоў супраць Тэўтонскага ордэна. Як вядома, зыход гэтай вайны вырашыла Грунвальдская бітва 1410 года. На Грунвальдскім полі былі палкі многіх бела-рускіх гарадоў, усяго не менш 40 харугваў на чале з Вітаўтам. [2, с. 95]

Раніцай, 15 ліпеня, адзін супраць аднаго сталі ордэнскае войска, за плячыма каторага б-чылася ўся Еўропа — рыцары з рэйнскіх зямель, Мейсана, Вест-фаліі, Швейцарыі,- і польска-вялікакняскае войска, у якім пераважалі славяне (палякі, беларусы, украінцы, рускія, чэхі) у саюзе з літоўцамі, пры падтрымцы татар, што знайшлі сабе прытулак у Вялікім княстве.

Пачалася ж бітва атакай конніцы Вялікага кня-ства Літоўскага, якая панесла значныя страты з прычыны «воўчых ям», накапаных крыжакамі.

А потым сышліся ў смяротнай бойцы левы фланг саюзнага войска, які займалі харугвы Вялікага княства, і жалезная рыцарская лавіна галоўнага маршала Фрыдрыха фон Валенрода.

Магістр Ордэна Ульрых фон Юнгінген прыдаў пад-мацаванне супраць левага крыла саюзнікаў, і войска Вялікага княства мусіла пайсці на рызыкоўны, але вымушаны манеўр.

Пасля наўмыснага адыходу часткі вялікакняскага войска атрады кры-жакоў, «мяркуючы, што яны ўжо атрымалі перамогу, аддаліліся ад сваіх сцягоў, чым парушылі парадак сваіх атрадаў. Потым, калі яны захацелі вярнуцца да сваіх людзей і сцягоў… былі палонены ці загінулі ад мяча». У гэты ж час насмерць стаялі 3 харугвы Смаленскай зямлі: Мсціслаўская, Аршанская і Смаленская, што асцерагалі ад магчымага захаду крыжакоў у тыл да польскага войска, якое ў гэтым выпадку трапляла ў акружэнне. Трэба ўлічваць, што апісваемыя падзеі разгортваліся без удзелу правага фланга саюзнага войска, якое на дзве гадзіны пазней за Вітаўтава ўступіла ў бітву. У другой фазе бітвы менавіта на правым крыле вырашаўся яе зыход.

Палякі з аднаго боку, ліцьвіны — з другога ўдарылі па войску магістра. У гэтай апошняй, рашаючай сутычцы адборныя аддзелы Ордэна, «абложаныя адусюль, былі павержаны і раздаўлены, амаль усе воіны, што біліся пад шаснаццацю сцягамі, былі перабіты ці ўзяты ў палон». Не ўдалося Ордэну закаваць славянства ў тыя кайданы, што былі знойдзены пераможцамі пасля бітвы ў крыжацкім лагеры. Удар для тэўтонаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян 5 стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі. [5, с. 118-120]

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Похожие работы