Публикации

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

 Контрольная работа по праву на белорусском языке на тему: История государства и права Беларуси. В работе рассматриваются вопросы образования ССРБ, первый всебелорусский съезд, конституция ССРБ, белорусские земля в составе советской России. 

План

  • Міжнароднае становішча напарэдадні утварэння ССРБ. Уключенне беларускіх зямель у склад савецкай Расіі і утварэнне заходняй камуны
  • Змяненне стаулення бальшавікоу Расіі да праблемы дзяржаунага будауніцтва Беларусі. Утварэнне ССРБ
  • Першы усебеларускі з'езд саветау. прыняцце першай канстытуцыі ССРБ 1919 г., і яе гісторыка-прававы аналіз

Литература

1. Міжнароднае становішча напарэдадні утварэння ССРБ. Уключенне беларускіх зямель у склад Савецкай Расіі і утварэнне Заходняй Камуны.

Перамога лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі стварыла ў канцы 1918 г. у заходняй частцы Савецкай Расіі новае палітычнае становішча. Урад РСФСР ануляваў Брэсцкі мірны дагавор. У вызваленых ад германскай акупацыйнай арміі раёнах аднаўлялася савецкая ўлада.

У пастанове УЦВК аб ануляванні Брэцкага міру было падкрэслена, што працоўныя масы Расіі, Ліфляндыі, Эстляндыі, Польшчы, Літвы, Украіны, Фінляндыі, Крыма, Каўказа «прызначаны цяпер самі вырашаць свой лёс».

У. I. Ленін разлічваў, што пасля адыходу германскіх войск з Польшчы польская нацыянальная буржуазія не зможа ўстанавіць сваю ўладу. У мэтах падтрымкі польскай буржуазіі ўрад ЗША развіў дыпламатычную актыўнасць. Антанта і ўрад Вільсана «…засыпалі тэлеграмамі з просьбай аб тым, каб пакінуць нямецкія войскі ў Польшчы…».

Пад націскам маршала Фоша нямецкія войскі, якія адступалі з тэрыторыі Беларусі, усяляк спрабавалі затрымацца на заходніх межах Гродзенскай губерні, г. зн. закрыць магчымасць праходу Чырвонай Арміі на захад, у Польшчу, усходняя частка якой да самавызначэння ўваходзіла ў склад Расіі. Тым часам у Польшчы ў выніку контррэвалюцыйнага перавароту ўладу захапілі рэакцыйныя сілы, якія разгарнулі падрыхтоўку інтэрвенцыі ў Савецкую Расію.

Развіццё абстаноўкі паказала, што рэальнай магчымасці ддя рэвалюцыі ў Польшчы не было. Сілы Антанты і ЗША актыўна рыхтавалі ў Савецкую Расію новую інтэрвенцыю, у якой роля асноўнай сілы адводзілася буржуазнай Польшчы.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

2. Змяненне стаулення бальшавікоу Расіі да праблемы дзяржаунага будауніцтва Беларусі. Утварэнне ССРБ.

3 адыходам немцаў з Беларусі зноў абвастрылася пытанне аб дзяржаўнасці беларускага народа. Вызначыліся тры асноўныя падыходы да яго з боку Савецкай улады: кіраўнікі Заходняй вобласці па-ранейшаму не прызнавалі права беларускага народа на дзяржаўнае будаўніцтва; кіраўнікі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерній выступалі як супраць існавання Заходняй вобласці, так і супраць самавызначэння Беларусі; прадстаўнікі Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый Масквы і Петраграда паграбавалі Беларускай рэспублікі як састаўной часткі Расійскай Федэрацыі. [1, с. 69]

Аднак ЦК РКП(б), улічваючы прапановы ЦК беларускіх секцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 3 гэтай пастановай вымушаны былі пагадзіцца партыйныя і савецкія кіраўнікі Заходняй вобласці і фронту.[2, с. 325]

25 снежня 1918 г. у Наркомнацы адбылася нарада І.Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкома, членамі Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных секцый і камітэта Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Абмяркоўвалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. Нарада канстатавала, што «з мэтай умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным маштабе ў дадзены момант поўнасцю наспела неабходнасць аб'яўлення Беларусі як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі, незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі". Нарада абмеркавала таксама пытанне пра будучы часовы рабоча-сялянскі ўрад БССР. [3, с. 64]

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

3. Першы Усебеларускі з'езд Саветау. Прыняцце першай Канстытуцыі ССРБ 1919 г., і яе гісторыка-прававы аналіз.

2 лютага 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі перадаў свае паўнамоцтвы 1 Усебеларускаму з'езду Саветаў. 3 'лютага 1919 г. ён прыняў першую Канстытуцыю ССРБ - Асноуны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. Яна была хутка складзена і ўключала 32 артыкулы Яна састаяла з Дэкларацыі правоў нрацоўнага і эксплуатуемага народа Беларусі і трох раздзелаў: агульныя палажэнні Канстытуцыі, канструкцыя Савецкай улады, аб гербе і флагу. Беларусь абвяшчалася рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатау. На пераходны момант ставілася наступная асноўная задача: устанаўленне дыктатуры гарадскога і сельскага пралетарыяту і бяднейшага сялянства ў асобе Савецкай улады для безлітаснага, поўнага падаўлення буржуазіі, скасавання эксплуатацыі чалавека чалавекам; усталяванне сацыялізму, пры якім не будзе т дзялення на класы, ні дзяржаўнай улады; перамогі сацыялізму ва усіх краінах.

У адпаведнасці з канстытуцыяй вярхоўная ўлада належала Усебеларускаму з'езду, а ў перыяд паміж з'ездамі - Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). З'езд павінен быў праводзіцца не радзей 2 разоў у год. ЦВК з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распараддчым і кантралюючым органам, які выбіраўся з'ездам і перад ім быў адказны. Асаблівасць Канстыіуцыі 1919 г. у тым, што яна не прадугледжвала ўтварэнне СНК. Функцыі яго перадаваліся Вялікаму Прэзідыуму ЦВК, у які ўваходзілі ўсе народныя камісары. [1, с. 69-70]

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Похожие работы