Публикации

Фарміраванне беларускай нацыі

 Фарміраванне беларускай нацыі - кантрольная работа па гісторыі Беларусі 

Будьте осмотрительны! Не сдавайте скачанную работу преподавателю.

Преподаватели всегда проверяют уникальность сдаваемых работ. Вы можете использовать эту работу для подготовки своего проекта или закажите уникальную.

Доработать Узнать цену уникальной работы

План

УВОДЗІНЫ

  1. Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі
  2. Агульнасць эканамічнага жыцця. Пралетарыят і буржуазія
  3. Развіццё нацыянальнай мовы і культуры

ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА

УВОДЗІНЫ

Адно з асноўных пытанняў у гісторыі Беларусі, якое набывае найбольшую актуальнасць у сучаснасці, гэта пытанне аб нацыянальнам вызначэнні беларусаў. Нягледзячы на складанасць і рознабаковасць поглядаў на гісторыю паходжання і фарміравання беларускай нацыіі, несумненна, адзінае — нягледзячы на складаны шлях праз шывініскую палітыку Польшчы і Расіі, беларуская нацыя мае месца у гістарычным і сучаснасным быціі.

Людзі ўжываюць тэрмін «нацыянальнасьць» для азначэння дзвюх асобных зяваў. Культурна-спадчынная канцэпцыя выводзіцца з веры ў агульнае паходжанне або такіх фактараў, як адметная мова, рэлігія, лад жыцця. Прыналежнасьць да групы можа быць аб'ектыўна высветлена, і з групай могуць ідэнтыфікавацца (а могуць і не) суверэнныя ўлады. У палітычна-тэрытарыяльнай форме нацыянальнасьці адзінства выводзіцца з агульнай лаяльнасьці да сувэрэннага ўраду пэўнай тэрыторыі. Група можа мець або не агульнае этнічнае паходжанне, але павінна мець цывілізаванасць, важнасць, тэрыторыю, салідарнасць і суверэнітэт. Культурна-спадчынная форма нацыянальнасці з’яуляецца напэўна адной са старэйшых формаў сацыяльнай арганізацыі людзей[1].

У сувязі з гэтым, у дадзенай рабоце пастаўлены наступныя мэты і задачы:

  • раскрыць асноўныя моманты ў фарміраванні беларускай нацыі;
  • аб’ектыўна і поўна паказаць асноўныя напрамкі ў развіцці нацыянальнасці.

1. Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі

Перадумовай фарміравання этнасаў з'яўляецца агульнасць тэрыторыі, з якой непарыўна звязаны пэўныя прыроднагеаграфічныя і кліматычныя ўмовы, раслінны і жывёльны свет, а значыць, і характар працоўнай дзейнасці людзей, іх побыт, матэрыяльная і духоўная культура, фарміраванне і развіццё агульнай мовы, звычаяў і традыцый, нормаў маралі і г. д. Насельніцтва, што пражывае на адной тэрыторыі, звычайна мае аднолькавы гістарычны лёс, а гістарычная памяць з'яўляецца асновай для ўзнікнення і развіцця нацыянальнай самасвядомасці[2].

У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з'яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць сучасным межам Беларусі.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночназаходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальнавызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.

Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, яе насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву.

Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае — у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5%, а ва ўсім насельніцтве 13,8%.

Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90%). Доля тых беларусаўгараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5%. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што лраваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусыкатолікі — палякі. Пасля скасавання ў 1839 г. Брэсцкай уніі і далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў сталі значнай большасцю (у 1897 г. 81,2%).

Развіццё капіталістычных рыначных адносін прывяло да хуткага росту насельніцтва, найбольш інтэнсіўнага за ўсю гісторыю Беларусі[3].

Усяго на адзначанай тэрыторыі ў канцы XIX ст. кампактна пражывалі 5710 тыс. беларусаў, у тым ліку ў 5 заходніх губернях — 5408 тыс. Акрамя іх у Віцебскай, Менскай, Магілёўскай, Гародзенскай і Віленскай губернях налічвалася 3,1 млн. рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва ў асноўным канцэнтравалася ў заходніх паветах Гародзенскай і Віленскай губерняў, а рускае і латышскае — у паўночных паветах Віцебскай губерні. Удзельная вага яўрэяў вагалася ад 11,7% ў Віцебскай да 17,4% ў Гародзенскайгуберні. За адзінкавымі выключэннямі яўрэйскае насельніцтва пражывала ў гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі ў сярэднім складалі 53,5%, а ва ўсім насельніцтве — 13,8%[4].

За 40 паслярэформенных гадоў колькасць яе жыхароў падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі. Па-першае, меліся сезонныя перамяшчэнні збяднелых сялян у пошуках заробку на сплаве лесу, будаўніцтве чыгунак і шашэйных дарог, заводах, фабрыках, рудніках, шахтах і г.д. У 90-х гадах XIX ст. сялянадыходнікаў на Беларусі налічвалася да 300 тыс. чалавек штогод. Яны накіроўваліся ў розныя раёны Беларусі, а таксама на прадпрыемствы цэнтральнапрамысловага раёна Расіі, шахты і руднікі Данбаса, порты Рыгі і Адэсы. Па-другое, сяляне перамяшчаліся за межы Беларусі: у Прыуралле, Сібір, на Далёкі Усход, перасяляліся беларусы ў ЗША, Канаду і іншыя замежныя краіны, што было абумоўлена попытам на танную рабочую сілу на Еўрапейскім і Амерыканскім кантынентах. На рубяжы XIX — XX стст. пачаўся працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамн сваёй радзімы. Трэці накірунак міграцыйных працэсаў быў звязаны з перасяленнямі сялян у гарады. У канцы 90х гадоў выхадцы з сельскай мясцовасці складалі амаль 1/5 усіх гараджан Беларусі. Аднак працэс урбанізацыі на Беларусі быў даволі абмежаваны, таму перасяленцы часта накіроўваліся ў гарады Прыбалтыкі, Украіны, Расіі[5].

2. Агульнасць эканамічнага жыцця. Пралетарыят і буржуазія

Адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца болып высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззямеленых і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.

Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывяло да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае значэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных культур, што садзейнічала яе арыентацыі на ўнутраяы і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну (вінакурэнне, дрэваапрацоўка, сілікатнацагельная і гарбарнаабутковая вытворчасці). Павелічэнню аб'ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі беларускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія цэнтры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мясцовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам[6].

Уздзеянне ўсерасійскага і сусветнага рынку на эканоміку Беларусі рэзка ўзмацнілася ў 80 — 90-ыя гады, калі ў асноўным склалася сетка чыгунак, якая звязала яе з сістэмай чыгуначных, рачных і марскіх шляхоў зносін усіх рэгіёнаў Еўрапейскай Расіі і іншых краін. Сусветны аграрны крызіс 80-ых гадоў так ці інакш адчула на сабе кожная памешчыцкая і сялянская гаспадарка Беларусі. Гэта, як ужо адзначалася, канчаткова вызначыла спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі на жывёлагадоўлі, найперш малочнай, і вінакурстве. Шматлікія памешчыцкія маёнткі, якія не змаглі прыстасавацца да рыначных умоў, паступалі на распрадажу і сталі асновай фарміравання буржуазнай зямельнай уласнасці.

Адпаведныя працэсы адбываліся і ў прамысловасці. У сувязі з рэформай 1861 г. усе прадпрыемствы, заснаваныя на прымусовай працы, закрыліся або былі пераведзены на вольнанаёмную працу. Прамысловасць атрымала неабмежаваны рэзерв асабіста вольнай рабочай сілы з ліку абеззямеленых і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак для збыту сваёй прадукцыі, які пастаянна пашыраўся і паглыбляўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі. У прамысловасці, як і ў сельскай гаспадарцы, звужалася дваранска-памешчыцкая ўласнасць: у 60–90-ыя гады ўдзельная вага памешчыцкіх фабрык і мануфактур знізілася з 83 да 45%. Сфера буржуазнай уласнасці адпаведна пашырылася.

Прывазныя прамысловыя тавары фабрычназаводскай вытворчасці, што хлынулі на беларускі рынак у парэформенныя дзесяцігоддзі, паступова выцеснілі цэлыя галіны мясцовай прамысловасці (металургію на балотнай рудзе, цукраварную, часткова суконнашарсцяную), разбурылі на пачатку XX ст. цэхавую сістэму рамяства, рэзка звузілі сферу хатніх сялянскіх промыслаў, звязаных з вытворчасцю вопраткі, абутку, посуду, прыладаў працы з дрэва і металу і інш. Па прыблізных падліках, колькасць сялянсаматужнікаў у 60–90-ыя гады скарацілася ўдвая. Маса збяднелых сялян шукала заробкаў у адыходных промыслах, наймаючыся на сплаў лесу, будаўніцтва чыгунак і шашэйных дарог, на сельскагаспадарчыя работы, фабрыкі і заводы, шахты, руднікі і г. д. У 90-ых гадах сялян-адыходнікаў на Беларусі на-лічвалася да 300 тыс. штогод.

Рамесная і дробнакапіталістычная прамысловасць у гарадах і мястэчках Беларусі па аб-салютных паказчыках расла і ў парэформенныя дзесяцігоддзі. У 1860 г. у ёй было занята каля 54 тыс., а ў 1900 г.— 174,5 тыс. чалавек. Вытворчасць павялічылася з 18,4 млн. да 58,2 млн. руб., аднак яе ўдзельная вага ў прадукцыі ўсёй прамысловасці скарацілася ў 2,3 раза. Тым не менш дафабрычныя формы вытворчасці на Беларусі па кошту прадукцыі і ў канцы XIX ст. пераважалі над фабрычнай, хоць і нязначна (на 3,2%). 3 прычыны больш нізкай механізацыі вытворчых працэсаў прадукцыйнасць аднаго рабочага ў прамысловасці Беларусі была ніжэйшай, чым у Расіі. Мясцовая прамысловасць уступала агульнарасійскаму паказчыку і ў разліку прадукцыі на душу насельніцтва. Прывязка большасці прадпрыемстваў да крыніц сыравіны ў сельскай мясцовасці Беларусі замаруджвала рост прамысловых цэнтраў і гарадскога насельніцтва. Удзельная вага яго з 1866 па 1897 г. вырасла нязначна—з 11,7 да 12,5%[7].

На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне класаў саслоўяў феадальнага грамадства — дваранпамешчыкаў, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з'яўляліся сялянская бедната, якой на Беларусі ў канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. На рубяжы XIX — XX стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, на чыгунцы — каля 25 тыс., у іншых сферах гаспадаркі (рачны і гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская і лясная гаспадарка і г.д.) каля 200 тыс., усяго колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс. чалавек. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.

Гандлёвапрамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5% купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7% — рускія і толькі 1,7% былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51%) з'ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі[8].

Гандлёва-прамысловая буржуазія ў краі была ў асноўным прадстаўлена яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі. Па перапісе 1897 г., 84,5% купцоў 5 заходніх губерняў адносіліся да яўрэяў, 10,7% — да рускіх і толькі 1,7% былі беларусамі. У той жа час яўрэйская буржуазія з'яўлялася ўласнікам больш чым паловы (51 працэнт) фабрык ізаводаў. Беларуская нацыянальная буржуазія фарміравалася на аснове заможнай праслойкі вясковага насельніцтва, якая ў канцы XIX ст. налічвала каля 50 тыс. гаспадароў. Сярод вясковай беларускай буржуазіі было нямала патомнай шляхты.

Такім чынам, беларуская нацыянальная буржуазія ў другой палове XIX ст. знаходзілася яшчэ ў стадыі станаўлення і ўяўляла сабою найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазіі. Асноўныя капіталы краю — зямельны, прамысловы, гандлёвы, банкаўскі — знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці польскіх і рускіх памешчыкаў, яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў. Вельмі адмоўна на фарміраванні беларускай нацыі адбівалася і тое, што сацыяльнаэканамічнае, палітычнае і культурнае жыццё горада на Беларусі ў XIX ст. праходзіла, за нязначнай часткай, не на беларускай мове. Беларуская аграрная буржуазія, раскіданая па вясковай глухамані, расколатая па веравызнанні на праваслаўных і католікаў, у значнай меры русіфікаваная і паланізаваная, нават у канцы XIX ст. не ўсведамляла яшчэ свайго рацыянальнага адзінства і індыферэнтна, калі не варожа, ставілася да праяў нацыянальнага руху, да барацьбы за раўнапраўе сваёй нацыянальнай мовы і культуры. Яна не спадзявалася стаць гаспадаром краю і цягнулася за больш моцнымі сіламі, якія тут панавалі, — царскай бюракратыяй, з аднаго боку, і польскімі памешчыцка клерыкальнымі групоўкамі — з другога[9].

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова[10].

Будьте осмотрительны! Не сдавайте скачанную работу преподавателю.

Преподаватели всегда проверяют уникальность сдаваемых работ. Вы можете использовать эту работу для подготовки своего проекта или закажите уникальную.

Доработать Узнать цену уникальной работы

Похожие работы