Публикации

Скліканне і разгон Усебеларускага нацыянальнага з’езду. Абвяшчанне незалежнасці БНР і яе дзеянне. Утварэнне БССР.

 Контрольная работа на белорусском языке по истории на тему: Созыв и разгон Всебелорусского национального съезда. Независимость БНР и ее действие. Создание БССР. 

План:

  1. Скліканне і разгон Усебеларускага нацыянальнага з’езду.
  2. Абвяшчанне незалежнасці БНР і яе дзеянне.
  3. Утварэнне БССР. Літбел. Яе гісторыя і уяўны суверынітэт. Канстытуцыя БССР 19- года.

Скліканне і разгон Усебеларускага нацыянальнага з’езду.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны   рух цвёрда стаяў на пазіцыі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Пытанне аб аддзяленні ад Расіі і ўтварэнні незалежнай беларускай дзяржавы не ставілася.

Ідэйныя пазіцыі выбранага з'ездам беларускіх нацыяналь-ных дзеячаў Беларускага нацыя-нальнага камітэта падзялялі створаныя на базе існаваўшых да Лютаўскай рэвалюцыі аргані-зацый буржуазіі: Саюз беларускай дэмакратыі — у Гомелі, Беларускі нацыянальны камітэт —у Магілёве, Саюз беларускага народа — у Віцебску, Беларускі народны камітэт — у Оршы,   Хрысціянска-дэмакратычнае аб'яднанне — у Мінску. Гэтыя арганізацыі не былі звя-заны паміж сабой. Ні адна з іх не мела ясна сфармуляванай мэты.

У сваёй дзейнасці вышэйпаказаныя арганізацыі арыентавалі-ся на супрацоўніцтва з рускай буржуазіяй, з партыяй кадэтаў. У нацыянальным пытанні яны не заўсёды паслядоўна прызна-валі патрабаванне культурнага самавызначэння беларускага на-рода. Замест прынцыпу культур-на-нацыянальнай аўтаноміі іх увага акцэнтавалася на дасяг-ненні абласнога самакіравання з правам мясцовага заканадаў-ства толькі ў пытаннях гаспа-дарчага і культурнага жыцця. Саюз беларускай дэмакратыі ў Гомелі, напрыклад, бачыў мэту ў адзінстве Беларусі з Расіяй і захаванні цэласнасці Беларусі з яе галоўным культурным цэн-трам — горадам Вільняй.

Буржуазна-памешчыцкія ар-ганізацыі Беларусі заставаліся на пазіцыях заходняга русізму. Іх лідэры выступалі супраць права беларускага народа на стварэнне нацыянальнай дзяр-жаўнасці, яны не былі паслядоўныя ў пытаннях культурнага са-мавызначэння.    Адмаўляючы права беларускага народа на самастойнае культурнае развіц-цё, адзін з арганізатараў Саюза беларускай дэмакратыі ў Гомелі П. Каранкевіч, напрыклад, гава-рыў: «Нам давядзецца дапоўніць работу нашых продкаў і аб'яд-нацца з іншымі роднымі нам плямёнамі — велікарускім і ма-ларускім — у адну магутную і несакрушальную    народнасць рускую».

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Абвяшчанне незалежнасці БНР і яе дзеянне.

Калі савецкія войскі ўжо пакінулі Мінск, а гер-манскія яшчэ не ўступілі, частка дзеячаў беларускага нацыяналь-нага руху, зыходзячы з сі-туацыі, знешнепалітычных умоў, слабасці сацыяльнай базы на-цыянальнага руху, зрабіла спро-бу стварэння сваёй улады. Вы-канком Савета з'езда 21 лютага 1918 г. звярнуўся да народа Бе-ларусі з 1-ай Устаўной граматай, у якон аб'явіў сябе ўладай у Бе-ларусі. Часовым выканаўча-рас-параджальным органам стаў створаны ім з прадстаўнікоў толькі сацыялістычных партый Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонка. У яго склад увайшлі: П. Крэчэўскі, А. Смоліч, П. Бадунова, А. Карач, Т. Грыб, К. Езавітаў, У. Макрэеў, I. Серада і інш.

9 сакавіка 1918 г. адбылося нершае ўрачыстае пасяджэнне Ныканаўчага камітэта Савета «'езда. У яго склад былі запро-шаны прадстаўнікі сацыялістыч-пых партый: сацыялістаў-рэва-I люцыянераў, меншавікоў, ЕС і СС, Паалей-Цыёна і інш. Агуль-мая колькасць членаў Выканкома была даведзена да 71 чалаве-ка. Пасяджэнне прыняло 2-ую Устаўную грамату, у яком Бела-русь была аб'яўлена народнан рэспублікай. Выканаўчы камітэт быў перайменаваны ў Раду БНР, абраны Прэзідыум Рады на чале з I. М. Серадой. У межах Бела-русі былі абвешчаны свабоды: слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асо-бы і жылля, права на аўтано-мію, раўнапраўе моў усіх нацыя-нальнасцей Беларусі54. Права прыватнай уласнасці на зямлю не адмянялася. Зямля павінна была перадавацца бясплатна тым, хто яе апрацоўваў. Лясы, воды і нетры зямлі аб'яўляліся ўласнасцю БНР. Паўсюдна ўста-наўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.

Сацыяльна склад Рады БНР быў неаднародны. Кіруючую ролю ў ёй ажыццяўлялі сярэднія слаі нацыянальнай інтэлігенцыі, у партыйных адносінах Рада складалася з прадстаўнікоў роз-ных нацыянальных сацыяліс-тычных партый (БСГ, ЕС і СС, Паалей-Цыён, Бунд), а таксама рускіх эсэраў і меншавікоў. Усе гэтыя партыі адхілялі Кастрыч-ніцкую рэвалюцыю, але не ўсе падтрымлівалі аддзяленне Бела-русі ад Расіі і ўтварэнне бела-рускай нацыянальнай дзяржавы. Рускія эсэры, меншавікі і яўрэй-скія сацыялістычныя партыі выказаліся за знаходжанне Бе-ларусі ў складзе Расіі. Яўрэйскія партыі асцерагаліся, што ў бела-рускай нацыянальнай дзяржаве на первды план выйдзе беларус-кая буржуазія. Рускія эсэры стаялі на пазіцыі «адзінай і непадзельнай» Расіі. Толькі БСГ патрабавала   самавызначэння Беларусі на буржуазна-дэмакратычнай падставе.

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Утварэнне БССР. Літбел. Яе гісторыя і уяўны суверынітэт. Канстытуцыя БССР 19- года.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай на-цыянальнай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый:

1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б), Абл-выканкомзаха і Абласнога Савета Народных Камісараў. Узначальвалі гэтыя органы не беларусы (А.Мяснікоў, К.Ландар, В.Кнорын, М.Калмановіч, У.Алібегаў, С.Берсан і інш.). Ім цяжка было зразу-мець нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, іпто Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадар-чай адзінкай РСФСР.

2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), утвораны 31 с'гудзеня 1918 г. пры камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Кіраўнікі Белнацкома А.Чарвякоў, З.Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязей з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). Гэту пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі—Маскве, Петраградзе, Саратаве, Тамбове, Казані і інш. Усяго ў Расіі знаходзілася 1,5 млн беларусаў-бежанцаў.

Пытанне аб неабходнасці стварэння беларускага савецкага ўрада разглядалася і на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21-23 снежня 1918 г. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі ад маскоўскай,  саратаў-скай, тамбоўскай і мінскай секцый. У прывітальных тэлеграмах ЦК партыі, УЦВК, Саўнаркому, Наркомнацу канферэнцыя выказала надзею, што ідэя беларускай савецкай дзяржаўнасці сустрэне пад-трымку вышэйшага кіраўніцтва. 

Доступ к материалу ограничен

Оформите покупку для приобретения полноценной работы

Похожие работы