Публикации

Францішак Скарына як настаўнік «люду паспалітага»

 Доклад по истории педагогике по теме: Францішак Скарына як настаўнік «люду паспалітага» на белорусском языке. Скачать контрольные, курсовые, рефераты с сайта Scholar.su - бесплатно. 

Гiсторыя выхавання, адукацыі ў Беларусі, несумненна, пачынаецца з далёкай мінуўшчыны, калі яшчэ не было не толькі Беларусі, але і Кіеўскай Русі. Бацькі, старэйшыя члены першабытнага грамадства сваімі ўчынкамі, працай і словамі рыхтавалi дзяцей для будучага змагання з прыродай за сваё існаванне (да палявання, земляробства), перасцерагалі, што можна і чаго нельга рабіць. Як і ўсялякая справа, выхаванне і адукацыя ўдасканальваліся з развіццём чалавецтва ад ніжэйшых ступеняў да вышэйшых, ад простага да складанага.

На час з яўлення Скарыны адукацынная сістэма Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (ВКЛРЖ) выглядала наступным чынам. Быўужо назапашаны значны вопыт, і адукацыя з’яўлялася большменш самастойнай галіной дзейнасці для многіх людзей. У іх лік уваходзілі перапісчыкі твораў рэлігійнай і свецкай літаратуры, рэлігійныя і культурныя дзеячы, якія выкладапі ў калегіумах, брацкіх, рамесных школах і групах, уладальнікі і працаўнікі бібліятэк, летапісцы і інш.

Існавала ўжо шмат рэлігійнай і свецкай літаратуры, прыдатнай для школьныхзаняткаў. Самым распаўсюджаным і дасканалым натой час падручнікам быў «Псалтыр».

Сістэма адукацыі ў Еўропе мела некалькі ўзроўняў — ніжэйшы (школы) і вышэйшы (універсітэты). У суседняй з ВКЛРЖ Рэчы Паспалітай знаходзіўся Кракаўскі універсітэт, утвораны ў 1364 г. Школы рыхтавалі дзяцей у асноўным па рэлігійнай тэматыцы, на другім месцы стаяла рамесніцтва. Даваліся элементарныя веды па «сямі вольных навуках» (граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка).

У ВКЛРЖ да канца XV — пачатку XVI ст. цэнтрамі адукацыі з’яўляліся манастыры, дапаможную ролю адыгрывалі рэпетытары, дамашнія настаўнікі ў сем’ях багатых людзей. Школьная справадля гэтага перыяду не была навіной. Успомнім, што яшчэ Е.Полацкая (1110–1173) у сваім родным горадзе заснавала бібліятэку Сафійскага сабора. Педагагічная дзейнасць асветніцы і адкрыццё ёю двух манастыроў далі магутны штуршок развіццю школьнай справы. Дзейнасць у гэтым напрамку К.Тураўскага (1130— 1182) дае ўсе падставы для вываду, што ён з’яўляўся не толькі буйнейшым пісьменнікам, але і прамоўцам, асветнікам, педагогам.

Вялікі сусед ВКЛРЖ — Маскоўская дзяржава — таксама не мела яшчэ вышэйшай навучальнай установы, затое ў ёй была сталая разгалінаваная школьная і вучылішчная сістэма. У канцы XV ст. у царкоўных колахзараджаеццадумка пра неабходнасць стварыць падкантрольныя дзяржаве і царкоўным уладам вучылішчы граматы. Неўзабаве гэтая ідэя была ажыццёўлена.

Натой час асабліваярка выявілася патрэба грамадства ва ўсё большай колькасці адукаваных людзей у розных сферах чалавечай дзейнасці. Вынаходства кнігадрукавання і яго ўдасканаленне істотна паскорылі агульнае развіццё грамадства, зрабіліся важным культурным фактарам у распаўсюджванні пісьменнасці, адукацыі. У ім вялікае месца займала літаратура, якая адносілася да разраду вучэбнай, што сведчыла аб узрастаючай патрэбе ў адукацыі.

Пра Скарыну як педагога можна гаварыцьтолькіў шырокім сэнсе. Першадрукар не замыкаўся на якойсьці канкрэтнай аўдыторыі, а звяртаўся да народа ў цэлым, не абмяжоўваўся пэўным прадметам (канкрэтнай навукай), а імкнуўся абудзіць у людзях прагу да ведаў і дапамагчы народу набыць пісьменнасць. У той час пераважная маса насельніцтва была непісьменнай, настаўнікаў па прыкладных галінах навукі былі тысячы, а настаўніка ў шырокім сэнсе—як чалавека, які мог бы выхоўвацьувесь народ, не было. Стацьтакім настаўнікам і выпала Ф.Скарыну.

Калі параўноўваць усіх самых выдатных педагогаў і асветнікаў усходняга славянства, якія папярэднічапі Скарыне, дык апошні значна іх пераўзыходзіць. Перапісаныя папярэднікамі кнігі, публічныя выступленні асветнікаў і нават друкаваныя (на лацінскай, нямецкай і чэшскай мовах) кнігі нашых суседзяў даходзілі мала да каго з беларускіх чытачоў. Надрукаваныя ж Ф.Скарынам на роднай мове кнігі — ды яшчэ небывалымі па тых часах тыражамі — з’явіліся істотным якасным зрухам, бо найвялікшы беларускі і ўсходнеславянскі педагог загаварыў на тэмы адукацыі і выхавання па сутнасці з усім народам адначасова.

У якасці падручнікаў для адукацыі Скарына выбраў «Біблію», думаецца, патрох прычынах:

1) там былі зафіксаваны некаторыя каштоўныя агульначалавечыя выслоўі, звесткі з розных галін навукі, шматвяковы культурны вопыт чалавецтва;

2) пры поўнаўладдзі царквы новым спосабам выдаваць рэлігійныя кнігі можна было з меншымі цяжкасцямі;

3) у той час гэта быў адзіны універсальнь падручнік, які найбольш адпавядаў галоўнай задуме Ф.Скарыны—дапамагчы як мага хутчэй набыць пісьменнасць усяму народу.

Ф.Скарына арыентаваў сваю выдавецкую справу не на царкоўную службу, а на школьнуюадукацыю і паўсядзённае чытанне, аб чым ён амаль ва ўсіх сваіх прадмовах не забываў паўтараць.

Беларускі першадрукар з’явіўся і першым беларускім асветнікам свецкага кірунку. Ён надрукаваў падручнікі фактычна па ўсіх тагачасных галінах чалавечых ведаў. Больш таго, выказаў незлічоную колькасць перадавых на той час ідэй, многія з якіх застаюцца актуальнымі і па сённяшні дзень.

Ф.Скарына ў прадмове да «Кнігі судцзяў» сам прызнае сябе настаўнікам, сцвярджаючы, што гэтая кніга выдадзена «людзям простым рускай мовы для добрага навучання ... загадам і працай вучонага мужа Францыска Скарыны са слаўнага горада Полацка, у навуках і ў лекарстве настаўніка». Больш таго, у «Кнізе другога закону» ён змясціў гравюру «Майсей навучае людзей ізраілевых другому закону». Гэта, відавочна, першая гравюра на педагагічнуютэму ва ўсёй славянскай кнігадрукарскай справе.

Скарына вельмі рэдка падпісваецца тытулам «доктар вольных навук», але ніколі не саромеецца называць сябе «вучоным мужам». Безумоўна, што гэта не паказчык яго гонару, а вымушаная прыпіска, галоўная і адзіная задача якой — выклікаць у людзей павагу і ўвагу да навучання, да кнігі. 3 дапамогай гэтага Скарына спадзяецца хутчэй пераканаць людзей, што мудры мае ў галаве сваёй вочы, а неразумны ў цемры ходзіць, што «як святло пераважае над цемрай, так мудры над глупым».

У пастаянным подпісе «ў лекарскіх навуках доктар» нам бачыцца яшчэ і алегорыя. Скарына параўноўваў невуцтва з хваробай. Гэтым подпісам першадрукар згадваў, што ён хоча вылечыць людзей ад хваробы невуцтва.

3 усіх педагагічных пытанняў і праблем Скарына выбраў на той час самыя, наяго думку, важныя. Паспрабуем скампанаваць яго педагагічныя погляды ў пэўную сістэму.

Сцвярджэнне Скарыны «Бог можа быць пазнаны» наводзіць на думку, што першадрукар правільна ўбачыў у пазнанні і вучобе ўсемагутную сілу. Усемагутнасць гэтую Скарына сцвярджае аўтарытэтам Бога. Менавіта зыходзячы з такой сілы пазнання, адукацыі Скарына ўзяўся друкаваным словам выхоўваць людзей розных пакаленняў, сеяць сярод іх асвету, культуру, пісьменнасць.

3 прадмоў і пасляслоўяў вынікаюць такія асветнавыхаваўчыя тэзы Ф.Скарыны, як раскрыццё, ацэнка значэння, сілы пазнання; мудрасці; канкрэтных сямі вольных навук; кніг наогул і надрукаванай ім Бібліі ў прыватнасці; мудрых настаўнікаў, іх парад і асветнай дзейнасці. Выхаванне дзяцей Скарына вылучае асобна. Ва ўсіх ягоных творах падкрэсліваецца важнасць выхавання патрыятызму, любові да роднага народа і мовы, а таксама — высокіх маральных якасцей асобы.

Ва ўсіх сваіх 49 прадмовах і 62 пасляслоўях Ф.Скарына паўстае як узор настаўніка; усеяны «ўяўляюць лекцыі гутаркі ці публічныя ўрокі маралі і добрапрыстойнасці».

У той час усе прадметы вывучал іся ў сувязізБогам: паказвалася, штоўсёробіццаў імя Бога і штотолькі Богусяму надае сілу і жыццё. Скарына ж узяў на сябе неверагодную па тым часе смеласць сцвярджаць неабходнасць вывучэння прадмета самога па сабе (а не праз Боскую сутнасць) у яго індывідуальным існаванні.

Для гэтай высновы больш чым дастаткова падстаў. Да іхадносіццаадвольнае, творчае стаўленне Скарыны да «Бібліі» (уключэнне ў яе свайго партрэта, на якім не адлюстраваны ні адзін рэлігійны прадмет; выбар для друкавання толькі тых кніг «Бібліі», у якіх падаюцца звесткі са свецкіх галін ведаў і практычнагажыцця людзей; спрашчэнне, пераказ сваімі словамі або апусканне тых месцаў, якія апавядаюць пра рэчы, што не вырашаюць пастаўленых Скарынам перад «Бібліяй» асветнавыхаваўчых задач).

Вядомы даследчык творчасці Ф.Скарыны І.С.Дварчанін вылучае ў дзейнасці асветніка такія педагагічныя мэты, як удасканаленне маральнагажыцця свайго народа; абуджэнне павагі да мудрасці; перадача простаму люду пэўнага аб’ёму практычных ведаў. У сваю чаргу, мы б сфармулявалі гэтыя мэты такім чынам:

1. Падрыхтоўчыя:

а) засваенне ўсёй сумы чалавечых ведаў асабіста (менавіта таму Ф.Скарына пакарыў навуковыя і асветныя вяршыні ў розных галінах);

б) арганізацыя — упершыню — на адной з моў усходняга славянства (роднай, беларускай) кнігадрукавання як найбольш дасканалага і шырокага спосабу асветы народа.

2. Практычныя:

а) усімі сіламі дапамагчы народу стаць пісьменным, адукаваным;

б) даць максімум ведаў па тагачасных галінах чалавечай дзейнасці;

в) развіць розум простага народа;

г) зрабіць простага чалавека патрыётам сваёй зямлі, радзімы, мовы, а яго першай жыццёвай неабходнасцю — служэнне свайму народу.

Праз рэалізацыю згаданых задач неабходна вырашыць галоўнае: максімальна палепшыць матэрыяльнае і духоўнае жыццё беларусаў, зрабіць іх больш шчаслівымі.

3. Дапаможныя:

красамоўна, аргументавана пераканаць простых людзей у неабходнасцi адукацыі, у невымернай перавазе адукаванага чалавека над цёмным, неадукаваным.

3 усім гэтым, як вядома, Скарына з гонарам справіўся. Больш таго, ён даў магутны штуршок да фармавання і развіцця педагагічнай сістэмы ва ўсіх усходнеславянскіх народаў. У значнай ступені дзякуючы яму пачалі імкліва множыцца друкарні па выпуску ўсё большай колькасці літаратуры, падручнікаў, а пры іх дапамозе—развівацца і дужэць пісьменніцкія і педагагічныя таленты яго паслядоўнікаў.

Яквядома,у канцыХУІ ст. натэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага працавала значная колькасць друкарняў (у Вільні дзве, па адной у Полацку, Магілёве, Мінску, Нясвіжы, Заслаўі, Слуцку, Пінску, Бялынічах, Оршы і іншых гарадах) — усяго 34: менавіта на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. узнікла самая густая сетка друкарняў ВКЛРЖ.

Большменш дастатковая колькасць кніг, іх адносная таннасць вельмі паспрыялі адкрыццю значнай колькасці самых разнастайных школ, якія вялі шырокую культурнаасветную работу сярод беларускага насельніцтва. Цалкам якзаслугу Ф.Скарыны варта прызнаць і зараджэнне ў беларусаў такіх галін навукі, як філалогія, батаніка, медыцына, выяўленчае мастацтва.

У пэўнай ступені кнігавыдавецкая, педагагічная, асветная, навуковая дзейнасць Ф.Скарыны паскорыла і палепшыла культурна-навуковыя працэсы рускага, украінскага і літоўскага народаў.

Усё гэта вылучыла Ф.Скарыну, па сутнасці, у заснавальнікі сапраўднай беларускай школы і літаратуры для яе, дазволіла лічыць яго першым беларускім настаўнікам, за цэлую эпоху непераўзыдзеным па колькасці і важнасці зробленага.

Похожие работы